Подписаться! Лента новостей Экожизнь ПопробуйЭКО

Загадкі прылаўкаў: практыка зялёнага спажывання

Думаць, што набываеш важна для здароўя і навакольнага асяроддзя.
0 комментариев
Продолжение темы:
Дробнымі літарамі пра склад прадукта

У краме першае, на што трэба звяртаць увагу – склад: дадаткі, фарбавальнікі. Часам іх пішуць такімі дробнымі літаркамі, што глядзі хоць праз лупу.

– Вытворцы склад пішуць дробнымі літарамі. Найменьшымі - там, дзе шмат дадаткаў: па-першае, каб іх змясціць, па-другое – каб цяжэй было прачытаць, – распавядае Дар’я Чумакова, супрацоўнік праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў па экалагічна сяброўскаму ладу жыцця.

Прадукт, які ўтрымліваецца ў большасці, будзе стаяць на першым месцы. Набываеце нешта, вельмі падобнае да сока, на ўпакоўцы маляўніча намаляваны вінаград - пачытайце склад: калі на першым месцы стаяць вада, цукар і толькі пасля – сок, то будзьце ўпэўненыя: гэта не сок, а сокаўтрымліваючы напой. Знешне яны выглядаюць аднолькава - маркетынгавы крок.

Дадатак Е - 90%

Яшчэ адна рэч, якую можна ўбачыць у 90% прадуктаў – Е-дадаткі. Е – гэта код, які скрадвае ў сабе хімічныя рэчывы. Ён з’явіўся, калі вытворцу абавязалі пісаць склад прадукта: даўгія хімічныя назвы складана змясціць на этыкетцы.

Дадаткі патрэбныя не толькі каб “прадаць” прадукт, дадаўшы яму колеру ці паху: эмульгатары, напрыклад, карыстаюць для змешвання вады і масла ў глазіраваных сырках; большасць сыроў робяць з дапамогай ферментаў і біялагічных каталізатараў для атрымання патрэбных вязкасці і тэкстуры. Існуе невялікі спектр натуральных: фарбавальнік хларафіл, кансервант воцатнай кіслаты, антыакісляльнік аскарбінавая кіслата, загушчальнік – агар- агар.

– Чаму з салодкага я ўсім рэкамендую есці мармелад і зефір – там утрымліваецца натуральны агар-агар і пекцін, – дадае Дар’я.

Калі ў прадукце больш за тры Е-дадаткі – лепш адмовіцца ад яго, з дадаткаў можа атрымацца непрадказальны хімічны кактэйль.

Лепшая ўпакоўка – шкло

Самы экалагічны з пакункаў – шкло, натуральны прадукт, які паддаецца перапрацоўцы.

Пластык для пакавання бывае розных кшталтаў. Найбольш бяспечныя віды пластыка, якія можна карыстаць некалькі разоў – нумар 2, 4, 5 (на бутэльках, напрыклад, пішацца ў трохкутнічку).

– Калі вы хочаце змясціць туды прадукт, але – увага – не алкаголь і пажадана не сокі – вада ці нешта падобнае, вы можаце бяспечна некалькі разоў наліваць, – тлумачыць Дар’я.

Віды пластыкаў 0, 1 і 3 пажадана выкарыстоўваць толькі раз. Пасля паўторнага выкарыстання яны пачынаюць вылучаць таксічныя манамеры. Віды пластыкаў 6 і 7 надзвычай шкодныя, не выкарыстоўваюцца для прадуктаў, але ўсё ж іх можна сустрэць у таварах побытавай хіміі.

Малако, якое бянтэжыць

Пасля заканчэння тэрміну прыдатнасці непажадана ўжываць прадукты і карыстаць тавары.

– Прадаўцы і вытворцы кожны дзень і кожную хвіліну жадаюць прадаць вам свой тавар. Здараецца, нават калі тэрмін скончыўся, яны пакідаюць прадукт на палічцы, – распавядае Дар’я.

Чым натуральней прадукт, тым меньшы ў яго тэрмін прыдатнасці і тым меньш дададзена кансервантаў. Гэта не тычыцца прадуктаў працяглага захоўвання: кансервы, аліўкіі г.д. – яны кансервуюцца адмыслова. А калі казаць пра жывыя прадукты – сыр, малако, мяса – іншая справа.

–Мяне асабіста бянтэжыць малако, якое можа захоўвацца напрацягу паў гады без лядоўні, – дадае Дар’я.

Краіна вытворчасці: чым бліжэй, тым экалагічней

Чым далей выраблены прадукт, тым меньш ён экалагічны - рэсурсы, энергія былі выкарыстаныя, каб яго давезці. А гэта выкіды парніковых газаў, вуглякіслага газу, праз якія адбываецца змяненне клімату.

Чаму больш важна, прыемна і нашмат больш карысна спажываць падукты мясцовай вытворчасці? Таму што навукоўцамі даведзена, што калі прадукт ці тавар вырашчаны блізка да вашай роднай мясцовасці ён засвойваецца нашмат лепш.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: