Подписаться! Лента новостей Живая природа Мир животных и растений

Зязюля Юлія дасягнула Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

За тры гады сачэння з еўрапейскімі зязюлямі, так далёка яшчэ не залятала ніводная птушка.
0 комментариев ptushki.org
Продолжение темы:

За апошнія некалькі дзён Юлія пераадолела больш за 1200 км і праляцела праз Зімбабвэ.

1

Юлія зараз знаходзіцца ў паўночнай правінцыі ПАР Лімпапо

Па апошніх дадзеных птушка дабралася да поўначы ПАР і зараз знаходзіцца ў правінцыі Лімпапо. Апошні атрыманы рыдыясігнал зафіксаваў, што птушка трымаецца недалёка ад вёскі Tshivhungweni, у 16 км ад знакамітай ракі Лімпапо. Дадзеная мясцовасць знаходзіцца паміж дзвюма прыродаахоўнымі тэрыторыямі: прыродным рэзерватам Нванэдзі і знакамітым афрыканскім нацыянальным паркам Кругер.

2

Зязюля Юлія праляцела над ракой Лімпапо і апошні раз была адзначана ў некалькіх кіламетрах ад яе. Фота Vasas Andras

Рэльеф тут узгорысты, аснову расліннасці складаюць велічныя баабабы, на адным з якіх магчыма зараз і сядзіць наша зязюля. Цікава, што ўсяго ў шасці кіламетрах адсюль расце самы выляікі баабаб ПАР — баабаб Сагале.

3

Усяго у шасці кіламетрах ад Юліі знаходзіцца знакаміты баабаб Сагале. Фота Gideon Vewas

З кастрычніка ў гэтых мясцінах пачынаецца сезон дажджоў. Тэмпература паветра ў дзень трымаецца каля адзнакі ў 33 оС, і амаль штодзень ідуць дажджы.

Магчыма, Юля не застанецца тут надоўга і паляціць у глыб краіны, але больш цікава, ці паляцяць іншыя нашы зязюлі сюды? Даведайся пра гэта разам з намі.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: