Подписаться! Лента новостей Экоправо Законодательство РБ

Закон аб арганічнай сельскай гаспадарцы будзе прыняты ў 2014 годзе

Аб гэтым паведаміла Галіна Валчуга падчас Другой Міжнароднай канферэнцыі па арганічнай сельскай гаспадарцы 13 лістапада.
0 комментариев
Продолжение темы:

“Мы вельмі спадзяемся, што закон аб арганічнай сельскай гаспадарцы будзе прыняты ў 2014 годзе”, - паведаміла намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродка Рэспублікі Беларусь Галіна Валчуга падчас Другой Міжнароднай канферэнцыі па арганічнай сельскай гаспадарцы 13 лістапада.

Ініцыятыва ўнесці прыняцце закона ў план заканатворчай дзейнасці на 2014 год належыць Палаце прадстаўнікоў. Закон мусіў быць прыняты яшчэ ў 2013 годзе – аб гэтым казалі пасля мінулагодняй, першай па ліку канферэнцыі, але падзеі развіваліся “ціха... і безвынікова”.

“Сёння грамадства не проста гатовае, яно не можа развівацца далей без нарматыўна-прававой базы. Які б ні быў бюракратычны апарат павольны, я лічу, грамадства падштурхоўвае да таго, каб пачалі працаваць у гэтым кірунку”, - зазначыла намеснік міністра.

Інфармацыю аб тым, што ў 2014 годзе плануецца прыняцце закона, падцвердзіў намеснік старшыні сталай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і Чарнобыльскай катастрофы Мікалай Іванчанка. Паводле яго, у гэтай галіне вельмі істотны вопыт іншых краін, але варта памятаць, што на Беларусі арганічнае земляробства будзе мець свае асаблівасці, якія вызначаюцца эканамічнымі і глебава-кліматычнымі ўмовамі.

“У нашым грамадстве сёння досыць шырокія слаі насельніцтва гатовыя плаціць даражэй за чысты тавар. Магчыма, праз Чарнобыль, але беларусы разумеюць, што набыць чысты прадукт істотней за яшчэ адзін пінжачок”, - кажа Галіна Валчуга.

У тым, каб знайсці фінансы для падтрымкі арганічнай гаспадаркі, намеснік міністра не бачыць праблемы: усе механізмы існуюць, і ільготнае крэдытаванне фермераў, якія займаюцца арганікай, патрабуе толькі палітычнага рашэння. А арыентавацца на механізмы Еўразвязу бяссэнсоўна – суседнюю Украіну ён падтрымлівае, бо зацікаўлены палітычна і эканамічна.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: