Подписаться! Лента новостей Экошок Природная стихия

ААН прызнаў тайфун “Хайян” самым маштабным і разбуральным за апошнія 100 год

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікала міжнародную супольнасць аказаць фінансавую дапамогу Філіппінам.
0 комментариев
Продолжение темы:

Пра гэта распавёў у панядзелак начальнік аддзела каардынацыі і адказных дзеянняў Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў Джон Гінг, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Па словах чыноўніка, зараз усе намаганні скіраваны на аказанне гуманітарнай дапамогі, у асноўным насельніцтва Філіппін мае патрэбу ў прадуктах харчавання, медыкаментах і часовым жыллі.

Аднак, ён зазначае, што дастаўка дапамогі ўскладняецца з-за пашкоджанняў, якія былі нанесены інфраструктуры краіны, не працуюць многія аэрапорты і разбураны аўтамабільныя дарогі.

Акрамя гэтага гуманітарныя арганізацыі ААН заклікалі міжнародную супольнасць выдзяліць больш 300 млн. даляраў на аказанне дапамогіі насельніцтву Філіппін, якія пацярпелі ад прыроднай стыхіі, паведамляе Інфармацыйнае агенства “Навіны Федэрацыі”.

Па апошніх дадзеных, колькасць ахвяр ад супертайфуна дасягнула ўжо 1. 774 чалавек.

Беларусі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: