Подписаться! Лента новостей Техносфера Промышленность

“Кансерваваныя мары”: людзі з адной бляшанкі

Глабалізацыя паскорыла і спрасціла большасць працэсаў жыццядзейнасці, ператварыўшы людзей у агульны механізм вытворчасці
0 комментариев
Продолжение темы:

Бадай, што ў кожнага дома знойдзецца бляшанка кансерваванай ежы, бо гэта зручна, практычна і танна. Але ці задумваўся хто з нас, што стаіць за гэтай бляшанкай, хто тыя людзі, што ўкладаюць кожны інгрыдыент, з якімі марамі і думкамі яны выходзяць на сваю працу.

У межах ХХ міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” у праграме конкурсу дакументальнага кіно гледачам прапанаваны фільм фінскага рэжысёра Каці Гаўрылаф Кансерваваныя мары. У аснову стужкі ўвайшла гісторыя вытворчасці бляшанкі равіолі, якая пачынаецца каменных кар’ераў Бразіліі па здабычы алюміневай руды да фінскай крамы, дзе рэалізуюцца гэтыя самыя равіолі.

Ідэя фільма, як распавядае Каця “Голасу Амерыкі”, узнікла, калі хтосьці з работнікаў офіса прынёс на ланч бляшанку кансерваванай ежы. І яе зацікавіў вытворца прадукту, людзі, дзякуючы працы якіх, з’яўляецца кожным кампанентам гэтай таннай стравы.

Па спісу інгрыдыентаў на бляшанцы рэжысёр паехаў здымаць стужку, за чатыры гады, наведаўшы восем краін, запісаўшы некалькі маўклівых сцэн і працэсаў вытворчасці, якія раней ніколі не патраплялі ў аб’ектыў камер.

Аднак найбольш інтарэс у фільме выклікаюць людзі, работнікі розных сфер, якія з’яўляюцца часткамі вялікага механізму – вытворчасці ежа. Кожны з іх дзеліцца сваёй гісторыяй жыцця, сваім “сёння” і марамі на будучыню, самымі, здавалася б, сакральнымі рэчамі, а ў той жа час звычайным і па-чалавечы простымі.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: