Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

Weekend на Хутары Дудара з Беларускім Колам

Наваградская суполка-тусоўка "Беларускае Кола", запрашае правесці выхадныя на хутары мастака і дудара Алеся Лася.
0 комментариев

Хутар знаходзіцца ў прыгожым і маляўнічым месцы сярод хаёвых лясоў на самым беразе ракі Яршоўка, паблізу старога Віленскага гасцінца, вядомага з XIV ст. Бываў у былых гаспадароў на хутары выбітны беларускі пісьменнік Якуб Колас і шмат іншых цікавых асобаў.

У праграму мерапрыемстваў на выхадныя дні ўваходзяць: музей беларускіх народных музычных інструментаў (гісторыя і дэманстрацыя), майстар-клас беларускіх народных танцаў, дэгустацыя беларускіх страў.

Кошт асноўнай праграмы:

  • школьнікі і студэнты – 360.000
  • дарослыя – 560.000

За дадатковую плату на хутары можна замовіць: катанне на лодках-каяках, катанне на конях, экскурсію па ваколіцах на самалёце і лазню.

Кошты дадатковых замоваў:

  • каякі (2 асобы) - 23$ за суткі,
  • коні – 60.000,
  • самалёт (2 асобы) – 20$ за 10 хвілін,
  • лазня (15 асобаў) – 50$ за 3 гадзіны

Умовы прыжывання на хутары:

  • ва ўласных палатках – 5$ за суткі (самым патрабавальным знойдзецца 1-2 месца ў хаце за тыя самыя грошы),
  • харчаванне - 3 разы на дзень (кошт уваходзіць у плату за асноўную праграму)

Выезд адбудзецца ў гэтую пятніцу (26.07) і працягнецца да нядзелі (28.07)

Даезд: неабходна самастойна дабрацца да прыпынку Шараі, што знаходзіцца на дарозе Мінск-Валожын (у 60 км ад Мінску), дзе а 19 гадзіне Вас падхопіць наваградская грамада і адвязе туды ж ў сярэдзіне дня ў нядзелю

Між іншым, гаспадар абяцаў 15% зніжку беларускамоўным групам!

Спасылка на старонку Хутара Дудара.

Комментарии читателей: