Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы: моладзь павінна ўпісацца ва ўсе працэсы ў краіне

Што было самым важным на канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці.
0 комментариев ampby.org
Продолжение темы:

Правы чалавека – перадусім

«Самае важнае, што прагучала: Нацплатформе трэба выйсці на новы ўзровень суб’ектнасці і распазнавальнасці. Варта больш грунтоўна існаваць на нацыянальным узроўні, выйсці ў грамадства», — кажа ўдзельніца мерапрыемства Стася з АМП. Дзяўчына ўпэўнена, што гэта тычыцца не толькі Нацплатформы, але і большасці беларускіх грамадскіх арганізацый.

Шляхам, які скансалідуе арганізацыі-сябры Нацплатформы, можа стаць аб’яднанне вакол падставовых рэчаў, напрыклад, вызваленне палітычных зняволеных. «Без гэтага немагчыма развіццё дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам. Базавацца трэба на тым, што знойдзе водгук і ў тых, хто працуе з моладдзю, і ў пенсіянераў, і ў тых, хто працуе з інвалідамі». Дзяўчына ўпэўнена, што правы чалавека — перадусім і актуальныя для кожнага.

Не прарыўныя рашэнні, а працоўныя пытанні

Як лічыць Андрэй Ягораў (“Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі”), канферэнцыя насіла працоўны характар. Нельга казаць, што былі прынятыя прарыўныя рашэнні, аднак выбралі Каардынацыйны камітэт, на чале якога стаў Улад Вялічка, старшыня кансорцыума «Еўрабеларусь». Акрамя таго, былі рэкамендаваны арганізацыі для ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці ў Кішынёве, які пройдзе восенню.

Каб ламануліся са словамі «беларусы, вы такія клёвыя»

Сярод іх і прадстаўнікі моладзевых арганізацый. Напрыклад, «Студэнцкай Рады».

Алесь Крот: «У Кішынёве мы хочам пазначыць, што мы ёсць, а таксама актуалізаваць праблемы беларускай моладзі. Паказаць сябе, каб знайсці новых партнераў, каб усе літаральна да нас «ламанулісь» са словамі «беларусы, вы такія клёвыя».

Хаця рэкамендацыя ад Нацплатформы яшчэ не гарантуе пападанне ў Кішынёў, тое, што моладзевыя арганізацыі вылучаюцца да ўдзелу ў Форуме і іх рэкамендуюць, – вельмі важна.

Каб ва ўсім гэтым двіжы пра нас не забыліся

Як лічыць Алесь Крот, Нацплатформа — гэта камунікатыўная пляцоўка, дзе асноўная роль моладзі — зацікавіць астатніх сваімі праблемамі, знайсці кропкі сутыкнення з рознымі сацыяльнымі групамі, каб працаваць разам.

«Пра гэта цэлы дзень гаворка. Зразумела, што толькі разам мы зможам данесці агульнае меркаванне да таго, хто прымае рашэнні. Роля моладзі ў тым, каб ва ўсім гэтым двіжы пра нас не забыліся. Мы хочам упісацца ва ўсе працэсы, якія адбываюцца як у Нацплатформе, так і ў дзяржаве», — кажа Алесь Крот.

Дарэчы, моладзі на Канферэнцыі было даволі багата. «Я прысутнічаю ў першы раз і вельмі здзіўлена, бо думала, што сярэдні ўзрост удзельнікаў значна большы. А тут і «Студрада», і «ГейБеларусь», і «ЗБС», і «Бачыць сэрцам», і іншыя. Прычым гэта толькі тыя, каго я ведаю дакладна ў твар, кажа Стася.

«Не магу сказаць, што моладзь тут выказваецца звышактыўна, але на Канферэнцыі — ўзровень «мамантаў» грамадскага сектара: метадолагі, практыкі і тэарэтыкі. Але мы вучымся, хутка і актыўна. Думаем, што ў наступным годзе ўключэнне моладзі ў дыскусіі будзе значна шырэйшым», — упэўнена дзяўчына.

Пару разоў сказалі «Жыве Беларусь» — гэта самае змястоўнае

Пра пэўныя супярэчнасці кажа і Яўген Бойка, прадстаўнік магілёўскай адукацыйнай ініцыятывы. Ён узгадвае, што Нацплатформа пачыналася як аб’яднанне грамадскіх арганізацый, якое павінна было вымушаць дзяржаву ісці на саступкі і рэформы, якія прывялі б да «ўлагоджвання рэжыму».

«Платформа нам так ўяўлялася. І пару канферэнцый так і было. Зараз змест перайшоў на ўнутраныя праблемы грамадзянскай супольнасці і на адносіны з Еўропай», – кажа Яўген. Хлопец таксама заўважае, што «зараз мы не робім ніякіх спробаў, каб наладзіць канструктыўную дзейнасць, а толькі назіраем, як людзі размаўляюць прыгожай мовай еўрапейскіх палітыкаў, але за гэтымі словамі мала дзейнасці ў Беларусі».

А мы хочам рабіць і ствараць тут і зараз.

«Добра, што на Нацплатформу кожны раз прыязджаюць добрыя людзі – тут можна знайсці тых, з кім рабіць нешта разам», — кажа ён.

Што было самае важнае на Канферэнцыі? «На маё суб’ектыўнае меркаванне: пару разоў сказалі «Жыве Беларусь» — і гэта было самае змястоўнае», — смяецца Яўген.

Новыя старшыні Каардынацыйнага камітэту

Сярод асноўных вынікаў канферэнцыі – абранне новага складу Каардынацыйнага камітэту.

У яго ўвайшлі прадстаўнік экалагічнага таварыства “Зялёная сетка” Яраслаў Бекіш, прадстаўнік “Гомельскага Дэмакратычнага Форума” (Гомель) Пётр Кузняцоў, прадстаўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, прадстаўнік арганізацыі “Саюз-Чарнобыль-Беларусь” Аляксандр Валчанін, прадстаўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, прадстаўніца Цэнтра сацыяльных інавацый Аксана Шэлест.

Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацплатформы грамадзянскай супольнасці (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года).

Працэдура падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Больш фота з канферэнцыі глядзіце тут.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: