Подписаться! Лента новостей Экошок Техно-катастрофы

Прырода – ціхая і непрыкметная ахвяра вайны

6 лістапада - Міжнародны дзень прадухілення эксплуатацыі навакольнага асяроддзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў.
0 комментариев
Продолжение темы:

У лістападзе 2001 года Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 6 лістапада Міжнародным днём прадухілення эксплуатацыі навакольнага асяроддзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў (рэзалюцыя 56/4).

Вайна – гэта, безумоўна, жорсткі і бязлітасны крок у вырашэнні канфліктаў і непаразуменняў паміж палітычнымі ўтварэннямі.

Нам звыкла падлічваць чалавечыя і фінансавыя страты пасля любой вайны, аднак, мала задумваемся, якія наступствы бываюць для прыроды пры вырашэнні адносін паміж людзьмі.

Прычыны для вайны могуць быць розныя, але заўсёды за сабой яна нясе разбуральныя вынікі: масавае знішчэнне насельніцтва, гарадской і сельскай інфраструктуры, помнікаў архітэктуры, парушэнне цэлых экасістэм.

І шкоды для прыроды можна пазбегнуць, калі б бакі ўзброенага канфлікту праяўлялі нязначныя меры засцярогі. Але найчасцей даводзіцца назіраць парушэнне міжнародных нормаў і пагадненняў, якія рэгулююць вядзенне вайны: для перамогі засыпаюцца калодзежы, знішчаюцца пасевы, лясы, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, выразаецца жывёла. На карце свету заўсёды ёсць “гарачыя” кропкі, год ад году іх колькасць не змяншаецца і да таго часу пакуль прыродныя рэсурсы, што забяспечваюць належны ўзровень жыцця і функцыянаванне экасістэм, знішчаюцца ці эксплуатуюцца ў ваенных мэтах, мы не можам казаць пра ўстойлівасць чалавецтва.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: