Подписаться! Лента новостей Климат Беларусь и климат

Скандалам можа пачацца Канферэнцыя па клімаце ААН у Варшаве ў лістападзе

Чаму у нас зіма да мая? Невыключна, што праз парніковыя газы.
0 комментариев
Продолжение темы:

Сітуацыя напярэдадні Канферэнцыі Бакоў Рамкавай канвенцыі па клімаце ААН у Варшаве.

Непрыбытковыя эканамічныя абавязкі

Калі ў Даніі нафты хопіць яшчэ на год дваццаць, то ў Беларусі – крыху болей, і Мінск не плануе зрабіцца безвугляродным горадам да 2025 году, як Капенгаген. А між тым, экалагічныя праблемы тычацца і Беларусі.

Паводле Анастасіі Бекіш, кансультанта па кліматычнай палітыцы таварыства “Зялёная сетка”, глабальнае пацяпленне – гэта не толькі і не столькі год, цяплейшы за мінулы. Змяненне клімату бачна па тым, што прыродныя з’явы робяцца больш буйнымі і стыхійнымі, а колькасць небяспечных сярод іх павялічваецца: снегапады, лютыя маразы ці занадта спякотнага лета. Спрабуючы станоўча паўплываць на экалогію і клімат, Беларусь далучылася да Кіёцкага пагаднення і 11-22 лістапада будзе ўдзельнічаць у працы 19 Канферэнцыі Бакоў Рамкавай канвенцыі па клімаце ААН у Варшаве.

Кіёцкі пратакол – гэта дадатак да Рамкавай канвенцыі па клімату ААН, прыняты ў 1997 годзе. Згодна яму каля 180 краін працуюць над тым, каб абмежаваць і зменшыць выкід парніковых газаў у атмасферу. Ён мае два перыяды – 2008-2012 і 2013-2020. А канферэнцыя – адна з двух перад галоўнай КС21 у Парыжы ў 2015 годзе, на якой будзе прынятае новае пагадненне на перыяд з 2020 года.

У той жа час магчыма, што Беларусь адмовіцца ад удзелу ў другім перыядзе Кіёцкага пагаднення ўслед за Расіяй. Чаму? Паводле Анастасіі Бекіш, гэтае рашэнне больш палітычнага плану, удзел у КП-2 на старых умовах быў бы палітычным, а на новых – эканамічным і з гэтай кропкі гледжання нявыгадным. А бліжэйшая канферэнцыя хутчэй за ўсё пачнецца са скандала. Анастасія Бекіш:

Палітыка нашай краіны такая: Расія ўспрымаецца як асноўны партнёр, і ў кліматычных перамовах, і гістарычна так склалася: калі Расія выступае за нешта, Беларусь падтрымлівае. Скандал магчымы з улікам таго, што на перамовах у Боне Беларусь, Расія і Украіна заблакавалі дзейнасць адной з працоўных груп, каб адстаяць сваю павестку дня.

Расія паўтарыла лёс “гарадскія вар’ятаў” з Балівіі

А мэтай той павесткі былі так званыя “працэдурныя пытанні”.

Прэцэдэнтам зрабілася тое, што пры прыняцці паправак у Дохе датычна разліку квоты на шкодныя выкіды меркаванне Расіі проста праігнаравалі, нягледзячы на тое, што рашэнні мусяць прымаць праз поўную згоду ўсіх бакоў. Расія таксама прапаноўвала пакінуць стары метад разліку альбо разгледзець іншыя выйсці.

Падобны выпадак быў з Балівіяй на два гады раней за Доху: меркаване яе таксама ігнаравалася.

Доха – гэта быў шок. Для ўсіх. У тым плане, што ўсе рашэнні мусяць прымацца кансэнсусам, але могуць так абыйсціся з Расіяй. Усе гэта бачылі ў Канкуне з Балівіяй: але яе ўспрымалі як мясцовых гарадкіх вар’ятаў, якія за “маці-зямлю”, і гэдак далей – а на перамовах рыторыка зусім іншая, таму выпадак з пратэстам гэтай краіны можна было “спусціць на тармазах”. З Расіяй так не атрымалася.

Пад прыкрыццём савецкай эканомікі

Расія (а таксама Беларусь і Украіна) настойвалі на тым, што кожная краіна павінная без прымусу і самастойна агучыць свае мэты па скарачэнню выкідаў, таму ўвядзене новага правіла недапушчальнае. Такім чынам, яна выступае супраць пэўнага тлумачэння дадатковай умовы, прынятай у 2012 годзе ў Дохе. Паводле яе квота павінная разлічвацца сыходзячы з колькасці выкідаў у гадах першага перыяду...

З аднаго боку, тады ўзровень выкідаў быў вышэйшы за ўзровень 1990 году (базавага для разліку). Але з іншага – у першым перыядзе Беларусь не брала абавязку ў лічбавым эквіваленце. Беларусь і Расія маглі б спакойна ўдзельнічаць у другім перыядзе Кіёцкага пагаднення (2013-2020) і выгадна выглядаць, маючы “запас трываласці”.

Беларусі гэта дало б плюс да міжнароднага іміджу, пэўны прыток сродкаў для праектаў і дадатковыя магчымасці развіцця накшталт рынку квот. Але зменьшыць колькасць выкідаў у параўнанні з 2008-2010 гадамі для нас проста немагчыма: штогадовы рост колькасці выкідаў складае каля 2%.

Каб зрабіць гэта зараз жа, то бок у межах другога перыяду, нам трэба альбо прыбраць вытворчыя магутнасці – і тая частка эканомікі, якая на іх грунтуецца, таксама падзенецца невядома куды. Альбо трэба мець вялікую праграму аднаўляльнай энергетыкі. У нас няма гэтага, - кажа Анастасія Бекіш.

Ганна Валынец

Фота Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: