Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Да якой будучыні мы прыйдзем, вырашаць нам

На лекцыі эколаг Ірына Сухій прадставіла дзве магчымыя мадэлі развіцця цывілізацыі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Пагружаныя ў штодзённыя турботы, занятыя выжываннем сваіх сямей. Максімальна думаючы пра дабрабыт і забяспечанасць краіны, мы не заўважаем, што на сусветным узроўні адбываюцца працэсы, на якія мы таксама павінны ўплываць, якія мы павінны ўлічваць плануючы сваю дзейнасць.

“Сэнс лекцыі быў у тым, што перад чалавецтвам стаяць выклікі, пра якія мы не задумваемся. Я расказвала пра двух людзей ці пра два прагнозы, якія ў сувязі з маёй прафесійнай дзейнасцю мяне хвалююць”, – распавяла greenbelarus.info Ірына Сухій.

Даклад Дэніса Медоуза “Межы росту” быў апублікаваны ў 1972 годзе, калі ў чалавецтва было шмат часу дзеля таго, каб штосьці зрабіць і перайсці на ўстойлівыя рэйкі. Аднак на працягу апошніх 40 год рашэнні, якія прымаліся былі слабымі, недастатковымі і намаганні ўрадаў усяго свету не прывялі да пераходу на ўстойлівае развіццё. І аналізуючы тэндэнцыі развіцця сусветнай супольнасці Медоуз адзначае, што 40 год былі патрачаны дарэмна, пазбегнуць крызісу цяпер будзе цяжэй, калі гэта зусім магчыма.

Рэйманд Курцвейл кажа пра выбух новых тэхналагічных рашэнняў, якія вырашаць усе праблемы, якія нас хвалююць. З’явіцца штучны інтэлект, нанаробаты і сваё здароўе, памяць мы будзем паляпшаць праз электронныя дзевайсы. З аднаго боку гэта надзея на тое, што экалагічныя праблемы, крызіс цывілізацыі будуць вырашаны выбухам тэхналогій, а з іншага – вялікая небяспечнаць для людзей згубіць сваю чалавечую сутнасць.

Як зазначыла Ірына Сухій, пры разглядзе гэтых тэндэнцыі, задумваючыся пра дзейнасць экалагічных абаронцаў і актывістаў, паўстае пытанне ці ёсць сэнс у нашай дзейнасці, калі цывілізацыя ўсё роўна рухаецца ў выбраным накірунку. І незалежна ад таго, што мы робім, наступіць час, калі будзе чыстае паветра, ніякіх выкідаў.

“У лекцыі я не давала адказу на гэта пытанне, бо хацела звярнуць увагу людзей на тое, што трэба глядзець шырэй свайго свету, у якім жыве кожны з нас. І незалежна ад таго думаем мы пра будучыню ці не, мы можам на яе ўплываць, яна можа быць такой і іншай”, – дадае Ірына. – “Для мяне сэнс дзейнасці не губляецца, нягледзячы на ўсякія пісімістычныя рэчы. Каштоўнасць жывой прыроды для мяне першапачаткова. Захаваць Зямлю як экасістэму, нанасферу – мы абавязаны. І пакуль усе тэндэнцыі гэтыя развіваюцца, мы павінны зменшыць свой разбуральны эфект, які цывілізацыя аказвае на планету і максімальна захаваць”.

А вось ужо выратуюць планету новыя тэхналогіі ці чалавецтва, якое адумаецца і перойдзе ад бяздумнага спажывання да ўстойлівай мадэлі жыцця, гэта мы паглядзім з часам.

Беларускі Зялёны Партал

Фота Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: