Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Гарадзенскія раварысты зарэгістравалі сваю арганізацыю

Некалькі год запар актывісты роварнага руху ў Гародні спрабавалі зарэгістраваць грамадскую арганізацыю, і толькі нядаўна ім удалося гэта зрабіць.
0 комментариев racyja.com

Пра гісторыю стварэння і мэты арганізацыі, якая носіць назву “ВелаГродна”, распавядае адзін з заснавальнікаў Іван:

- Арганізацыю зарэгістравалі на пачатку кастрычніка. Літаральна за некалькі месяцаў да гэтага ў нас адбыўся ўстаноўчы з’езд у складзе 12 чалавек. Мы зацвердзілі статут арганізацыі - гэта была ўстаноўчая сустрэча. Запоўнілі ўсе неабхлдныя дакументы, склалі пратакол сустрэчы. На пачатку кастрычніка мы даведаліся, што нас зарэгістравалі. Мэты і задачы – гэта папулярызацыя ровара, як транспарта, а таксама здаровага ладу жыцця.

Апроч ужо зарэгістраванай арганізацыі, якая будзе займацца правамі раварыстаў у горадзе існуе некалькі нефармальных суполак, якія займаюцца роварамі.

“Кола раварыстаў-вандроўнікаў” мае сваю суполку ў фэйсбуку, і “Дзяўчаты-раварысткі”, што ладзяць свае велавандроўкі па горадзе і сайт “ВелаГродна”.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

Ігар Мікалаеў

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: