Подписаться! Лента новостей Экознание Обучающие мероприятия

Малдоўская газета Gutta - кропля экалогіі для дзяцей

Пра дыялог з дзеткамі пра экалогію, іх дарослых бацькоў і лёс бясплатнай прэсы ад Наталлі Краўчук з Малдовы.
0 комментариев
Продолжение темы:

Газета, якую ствараюць дзеці

Экалагічнае выданне, адзінае на прасторы Малдовы - дзіцячая газета, друкаваны орган арганізацыі Gutta-club, з’явілася 17 год таму. Газету Gutta (у перакладзе – “Кропля”) робяць дзеці для дзяцей: непрафесійныя фота, тэксты – таму што адна з мэтаў – атрымліваць зваротную сувязь. Кажа Наталля Краўчук, прэзідэнт рэспубліканскага дзіцячы цэнтра Gutta-club:

-Тэма экалогіі - тое, што мы хацелі б данесці ў папулярнай форме да дзяцей. У іх няма трыбуны, каб расказаць пра свае праблемы і праекты.

-Мы атрымліваем шмат лістоў. Вершы і малюнкі – гэта добра, але мы заўсёды просім пісаць аб тым, што дзеці зрабілі сваімі рукамі: пасадзілі дрэва, прыгрэлі шчаня...

На дзяцей прасцей уздзейнічаць, чым на дарослых. У Малдове толькі каля 5% лясоў, і елачкі перад сваім новым годам па 7 год растуць у гадавальніках. Дарослы наўрадці проста так пазбавіць сваё дзіця “хвойнага свята”, але калі яно само прапануе, скажа: “Давайце набываць штучныя елкі і эканоміць святло” - замілуецца, гледзячы на свайго не па гадах геніяльнага нашчадка.

Калі пакаленне мяняе кампутар на газету

Калі мяняюць кампутар на газету

Людзі, якія бліжэй да зямлі

У самой Малдове жыве каля 800 тысяч чалавек, і пераважна ў вёсках – вялікія гарады можна пералічыць па пальцах: іх каля 10, яшчэ 12 раённых цэнтраў.

– Гэтыя дзеці і дарослыя бліжэй да зямлі, яны вастрэй адчуваюць яе праблемы і боль. Чалавек у горадзе далёка. У нас больш сельскай мясцовасці, і, можа быць, нам прасцей звяртацца да людзей і атрымліваць аддачу, чым у вашым выпадку, калі больш гарадскіх жыхароў.

Папяровая газета і міты пра страчанае праз кампутары пакаленне гарманічна суіснуюць. Наталля лічыць, што яны – не болей чым міты:

-Я бачу, што гэта не так. Трэба, каб побач быў дарослы, які накіруе дзіця на правільну, добрую сцежку. І вельмі адчуваецца па лістах дзяцей: яны гатовыя памяняць кампутар на цікавага чалавека, які іх некуды выведзе. Я за такіх людзей, энтузіястаў. Часцей за ўсё гэта вясковыя настаўнікі, якія атрымліваюць капейкі, але аддаюцца дзецям цалкам.

Як памераць экалогію ў шакаладках

Gutta – гэта недзе пасярэдзіне між грамадскімі арганізацыямі і друкаванымі выданнямі. Грошай, якія атрымліваюць з недзяржаўных фондаў, хапае на тыпаграфскія выдаткі, а рэдакцыю складаюць “энтузіясты - прафесіяналы”, як іх назвала Наталля.

Кошт газеты эквівалентны двум праездам на маршрутцы, альбо шакаладцы, жуйцы па коштах Малдовы. Наталля:

-Мы лічым, што дзіця мусіць рабіць выбар: да ўсяго бясплатнага адносіны адпаведныя. Калі раздаюцца лістоўкі – часта яны трапляюць у сметніцу.

На газету ёсць падпіска на газету праз каталогі “Пошта Малдовы”, яна таксама распаўсюджваецца праз настаўніцкую сетку па школах.

http://www.gutta.md/

Гутарыла Ганна Валынец

Фота Канстанціна Абрамовіча, http://www.greensalvation.org/

Ранее по теме:

Комментарии читателей: