Подписаться! Лента новостей Экошок

“Чорная вада” можа трапіць у Іслач

Мясцовыя ўлады Валожынскага раёна абыякавыя да пагрозы забруджвання грунтовых водаў вакол свінакомплексу “СПК Пяршай”.
0 комментариев

Пра гэта рэдакцыі Зяленага партала распавёў жыхар Валожына, інжынер-гідратэхнік па адукацыі, Георгій Каржанеўскі.

Праблема ўзнікла яшчэ ў чэрвіне падчас эпідэміі афрыканскай чумы свінняў. Тады, недалёка ад фермы, ў лясным масіве згрузілі забітых свінняў. Тушы ляжалі ў лесе і гнілі.

Пра свалку стала вядома актывістам кампаніі “Зробім лепш”, яны зладзілі выезд у Валожынскі раён і паведамілі пра гэты выпадак журналістам. У выніку ў незалежнай прэсе з’явілася некалькі артыкулаў і пра свалку стала вядома грамадскасці.

Пасля гэтага тушы засыпалі пяском. Аднак, паводле Георгія Каржанеўскага , праблему гэта не вырашыла. Замест таго, каб прысыпаць тушы пяском, працаўнікі свінафермы мусілі спаліць трупы.

Зараз на месцы пахавання стаіць незносны пах, а пагрызці гніль з лесу прыбягаюць дзікі і ваўкі. Георгій Каржанеўскі кажа, што каля месца пахавання выступіла “чорная вада”. Забруджаныя грунтовыя воды трапляюць у мясцовыя рэчкі – Дараўлянку і Яршоўку, а адтуль у Іслач.

Валожынцы пра праблему не ведаюць . Пахаванне свіней знаходзіцца ў цяжкадаступным месцы, туды вельмі цяжка трапіць звычайнаму мінаку, з аднаго боку знаходзіцца сажалка, а з другога – пушча.

Грамадскі атывіст некалькі разоў звяртаўся ў органы мясцовых ўладаў, аднак у адказ атрымоўваў толькі адпіскі. Праблему праігнаравала нават абласная інспекцыя па ахове прыроды, хаця пра сітуацыю з грунтовымі водамі жыхар Валожына распавёў асабіста Леаніду Шахлевічу – старшыне Мінскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Георгій Каржанеўскі дамагаецца правядзення аналізу грунтовых вод каля пахавання свінняў. Сам ён гэта зрабіць не можа, а ўлады дапамагаць адмовіліся, таму дапамагчы яму ў гэтым могуць толькі экалагічныя грамадскія арганізацыі. Па словах актывіста, трэба спяшацца, таму што хутка зіма і, калі азёры і рэкі замерзнуць, узяць аналіз будзе немагчыма.

Вадзім Быліна

здымкі друкаваліся у "Нашай ніве"

Ранее по теме:

Комментарии читателей: