Подписаться! Лента новостей Техносфера АЭС

Георгій Лепін: АЭС у Астраўцы не будзе – Масква змяніла планы

Фізік, доктар тэхнічных навук і прафесар Георгій Лепін даводзіць у „Размове Калінкінай”, што БелАЭС не дабудуюць.
0 комментариев belsat.eu
Продолжение темы:

Нядаўна з’явілася пастанова Савету Міністраў, у якой вядзецца пра пачатак асноўнага этапу працаў на будаўніцтве АЭС.

Георгій Лепін даводзіць, што АЭС у Астраўцы была часткаю вялікага расейскага плану, які ў Маскве пахавалі. Паводле навукоўца, Крэмль вырашыў пабудаваць дзве станцыі-блізняты – у Калінінградзе і Астраўцы – каб пакінуць прыбалтыйскія краіны ў залежнасці ад расейскай энергіі на далёкую будучыню. Роля ўраду Беларусі была – узяць пад казырок і быць гатовымі да будаўніцтва.

"У электраэнергетыцы існуе паняцце «сінхранізацыя сістэмы». Расея, Украіна і Беларусь – у адной сістэме, то бок усе станцыі сінхранізаваныя. У Еўразвязе – іншая сістэма. Гэтыя дзве сістэмы па-рознаму сінхранізаваныя і не могуць кантактаваць між сабою", - тлумачыць госць праграмы.

Гэткім чынам, Літва і Латвія, гэтак жа як і Польшча, у Еўразвязе ўсё яшчэ былі завязаныя на расейскую энергетыку. У выніку гэтыя краіны ўсё ж вырашылі пераарыентавацца на еўрапейскую сістэму. То бок Расея пазбавілася магчымасці прадаваць ім энергію. Нават калі б прапанавала бясплатную, дык сістэма не дазволіць яе атрымаць.

З увагі да гэтага Масква згарнула будаўніцтва Калінінградскай АЭС, пра што заявіў гендырэктар «Росатама» Сяргей Кірыенка. Дарэчы, на гэтай станцыі меліся тэставаць тэхналогію, каб пасля запусціць яе ў Астраўцы. (У атамнікаў ёсць прынцып: калі будаваць станцыю ў іншай краіне, спачатку трэба усталяваць і спраўдзіць такую ж тэхналогію ў сябе).

Крыніца фота.
Ранее по теме:

Комментарии читателей: