Подписаться! Лента новостей Техносфера Энергетика

Сямейныя электрастанцыі і гульні з метанам: аднаўляльная энергетыка ў Еўропе

Стогадовыя нямецкія міні-ГЭС, падземны воды і іншыя аднаўляльныя крыніцы энергіі Еўропы ў расповедзе Пашы Гарбунова.
0 комментариев
Продолжение темы:

Паша Гарбуноў – падарожнік, які ў цёплы сезон 2013 году зладзіў сабе эка-вела-экскурсію па Еўропе.

– Усе тое, што мы лічым смеццем – не смецце, а другасныя рэсурсы, якія можна выкарыстаць: перапрацаваць, здабыць электрычнасць, зрабіць кампост... Памяньшаеца экалагічная праблема і ствараецца нейкі дадатковы прадукт, – распавядае Паша Гарбуноў.

– Аднаўляльная энергетыка – адзін са сродкаў вырашэння энергетычнай праблемы. Яна зараз запускаецца ў Беларусі, а ў Польшчы, напрыклад, так было 5-10 год таму. І тыя рашэнны, якія спатрэбяцца нам, можна паглядзець там.

Спа-курорты і геатэрмальныя станцыі: у чым сувязь?

– Знайшоў яе на мапе ў сеціве. Проста прыйшоў туды, і дырэктар знайшоў паўтары гадзіны часу для госця – звычайна на станцыю прыводзяць дзетак, і яны вельмі сумуюць.

Станцыя ў Пыжыцы выпампоўвае цёплую ваду з-пад зямлі і карыстае яе для ацяплення ці награвання вады для амаль сотні гарадскіх будынкаў праз цеплаабмен. У Пыжыцы тэхналогія такая: з 1,5 км яны бяруць ваду тэмпературай 61 градус, прапускаюць праз цеплавыя помпы і вяртаюць туды ж, у зямлю, ужо 25-градуснай. Быюваць геатэрмальныя станцыі, якія гэтую мінералізаваную ваду не вяртаюць, а аддаюць спа-курортам для басейнаў.

Станцыі па ачыстцы: вада, кампост, цеплыня і электрычнасць

(Эльк, Слупск. Польшча)

Сутнасць - ёсць брудныя стокі, іх трэба ачышчаць. Паралельна станцыі могуць выпрацоўваць электрычнасць і кампост. Спачатку праходзіць механічная ачыстка ў вялікіх круглых вадаёмах, пасля ачыстка бактэрыяльная, ад азота, фосфара... і пасля увесь бруд, які сабралі,высушваюць і заганяюць у рэактары.

Рэактар – адмысловая ёмістасць, дзе адбываецца працэс збражвання і выпрацоўваецца метан, з якога атрымліваюць электрычнасць. Станцыя прыкладна на 50% забяспечвае свае электрычныя патрэбы і на 100% цеплавыя. З таго, што засталося ў рэактары яны яшчэ робяць кампост, прыдатны нават для угнаення гародніны ці садавіны.

Вялікая гульня з метанам: смецесартыравальны завод

(Эльк, Слупск. Польшча)

Ён такім жа чынам, як і станцыя па ачыстцы вады выпрацоўвае электрычнасць – з метану. Метан утвараецца на палігоне, дзе гніе арганіка.

– Эколагі кажуць, што гэта не вельмі добра – ён разоў у 8 болей парніковы за СО2. І яго проста ловяць: палігон закрываецца зверху плёнкай ці глебай (??) і протыкается полымі трубкамі. Калі зрабіць ачыстку газа, можна, як шведы, падаць яго ў свае аўтобусы.

У дадзеным выпадку выпрацоўваецца электрычнасць, таму метан проста там і спальваецца ў генератары. Гэтага хапае на працу самой станцыі і не толькі.

Сістэмай раздзялення смецця на станцыі кіруе адзін чалавек. Усё кампутарызавана і падобна да вялікай кампутарнай гульні.

Традыцыя польскіх ГЭС

На рацэ Слупія напачатку ХХ стагоддзя была нямецкая тэрыторыя, і праз 15-20 кіламетраў немцы пабудавалі міні-гэс на 300 кВт – 3 мВт.

– Усе ГЭС пабудаваныя ў вельмі прыгожых, рамантычных лясных месцах. Каля кожнай станцыі былі каменныя двух-трохпавярховыя будынкі, і ў іх жылі сем’і, якія гэтыя станцыі абслугоўвалі, - пасказвае Паша.

Зараз на станцыях меньш людзей і больш аўтаматыкі, а ў астатнім усё па-ранейшаму. Рухавікі, якія немцы паставілі каля 100 год таму, толькі зараз пачалі мяняць. Кожная станцыя – музей, сям’я ўсё пакажа і раскажа.

– На адной станцыі чалавек працуе 25 год. У іншага там працаваў яшчэ бацька, а зараз гэты чалавек ўжо сам мае сям’ю. Так што ствараецца традыцыя – ад бацькі да сына, як раней было ў млынароў. У нас пра маленькіх ГЭС я не ведаю, звычайна яны вялікія і з’яўляюцца прамысловымі аб’ектамі, там нельга хадзіць.

Сонечныя кароўнікі Германіі

Чым далей на захад, тым іх болей. Па мапе інсаляцыі ў Беларусі сонца болей, чым, напрыклад, у цэнтральнай частцы Германіі і прыкладна столькі, колькі ў Баварыі.

– Умовы ў нас дазваляюць прымяняць гэтыя тэхналогіі. Немцы іх ставяць, можа, на кожным пятым ці дзясятым доме. Часам у іх кароўнікі усе закрытыя сонечнымі электрастанцыямі, якія вырабляюць электрычнасць, і цеплыню. Паралельна стаяць цеплавыя сонечныя калектары, якія проста награюць ваду – нашмат больш танная штука і нашмат больш акупальная. Іх шмат і ў Польшчы.

Данія – музей аднаўляльнай энергетыкі

Капегаген, сталіца Даніі, паставіў сабе мэту да 2025 зрабіцца нулявым паводле выкіду СО2. Усю неабходную энергію ён збіраецца браць з аднаўляльных крыніц. Паша:

– Калі я трапіў у Данію, то зразумеў: вандроўку можна было не ладзіць, а проста паехаць туды, настолькі там усяго шмат, настолькі тэма экалогіі гучыць на ўсіх узроўнях: дзяржавы, фірм, недзяржаўных арганізацый.

Людзі таксама намагаюцца быць экалагічнымі, выбіраць экалагічныя прадукты. Нават да таго, што ствараюцца цэлыя гарады, дзе адмыслова падбіраюцца фірмы, якія б узаемна дапаўнялі адно адное эканамічна і экалагічна, каб адходы адной былі патрэбныя іншай.

– Калі вы не бачылі фотаздымкаў Даніі – у вас ёсць шанец паглядзець: усё вельмі чысценька, акуратненька, ветракоў тут... на кожным павароце. Шмат дзе вялікія ветравыя фермы. Лесу амаль няма.

Ганна Валынец

Фота Павал Гарбуноў

Ранее по теме:

Комментарии читателей: