Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Адкрылася гарадзенская “антыкавярня” “Жывы час”

У час адкрыцця было ўручэнне граматаў, розныя конкурсы і адразу тры выставы
0 комментариев racyja.com

У альтэрнатыўным месцы адпачынку людзі будуць плаціць не за з’едзеную канапку ці за выпітаю каву ці гарбату, а за праведзены тут час. Сацыяльнае месца адпачынку ці месца сустрэчы сяброў – так прадстаўляюць сваю антыкавярню яе гаспадыні.

Адная з арганізатарак гэтага адпачынку Кацярыны Забеліна сама ўдзельнічала ў розных конкурсах:

- Утульная, хатняя атмасфера без рэстараннай, мітусні і пафасу, дзе кожны зможа знайсці сваё месца. Тут можна адпачыць ад гарадской мітусні, пасядзець з сябрамі пры кубку гарачай гарбаты ці духмянай кавы. Проста пагуляць у настольныя гульні, пачытаць кнігі ці палістаць часопісы, правесці дзелавую сустрэчу. Мы будзем радыя, калі тут вы пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі. У нас таксама можна займацца творчасцю, наведаць майстар-класы па рукадзеллю і шмат іншага.

Арганізатары ўжо ў першы ж дзень пазнаёмілі прысутных з маладымі мастакамі, чые працы ўпрыгожваюць сцены антыкафэ: Арцёмам Эйсмантам, Машай Кулакоўскай і Паўлам Луневічам. Пазнаёміцца з рэжымам працы гэтай ўстановы можна на яе старонцы ў сацыяльных сетках.

1

2

3

4

5

6

7

Ранее по теме:

Комментарии читателей: