Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Общественные кампании

З Днём нараджэння, Багі балот!

25 кастрычніка, свой першы дзень нараджэння адзначае “Балотная кампанія” таварыства “Зялёная сетка”.
4 комментария
Продолжение темы:

І ў гэта складана паверыць. Бо за год свайго існавання кампанія зрабіла каласальную парацу ў барацьбе супраць знішчэння беларускіх балот і здабычы торфу ў заказніках.

Дзякуючы інфармацыйнай дзейнасци ледзь не кожны жыхар Беларусі ведае, а хтосці і ўспомніў, пра тое, што ёсць беларускія балоты, чым яны ўнікальны і чаму мы не можам іх страціць, аддаўшы пад гаспадарчую распрацоўку.

З нагоды дня нараджэння greenbearus.info папрасіў каардынатара “Балотнай кампаніі” Вольгу Каскевіч і актывіста Косцю Чыкалава распавесці як усё пачыналася, прыгадаць “балотную” каманду, а таксама падзяліцца сваімі планамі на наступны год.

Адкуль такая любоў да прыроды і як здарылася так, што Вы пачалі займацца беларускімі балотамі? Чым кранула Вас гэта тэма?

Вольга Каскевіч:

Любоў да прырода – гэта тое, з чым мы нараджаемся і паміраем. Менавіта яна нараджае ў нас Любоў да жыцця, да наваколля. Многія не ганарацца сваёй краінай. Цяжка ганарыцца ёй, напэўна, калі жывеш у горадзе, калі бачыш у асноўным толькі працу і дом. Але на 100 адсоткаў можна ацаніць прыгажосць нашых зямель, убачыць іх унікальнасць і глыбіню дзікіх месцаў, калі выяжджаеш за межы горада.

_____________

“Болото – это особый мир на земле, здесь своё бытие, здесь свои оседлые и странствующие обитатели, свои голоса и шорохи, а главное – своя тайна. Ничто так не волнует, не тревожит и не пугает порой, как болото. Откуда этот страх, что витает над низинами, покрытыми водой? Порождает ли его смутный шорох тростника, фантастические блуждающие огни, глубокое безмолвие, царящее там в тихие ночи, или причудливый туман, словно саван, обволакивающий камыш, или, быть может, неуловимый плеск, нежный и лёгкий, который порой страшит больше, чем грохот пушек и небесный гром, – это он превращает болото в сказочную, опасную страну, таящую грозную, неведомую загадку”. Гі дэ Мапассан, з аповеду, як не дзіўна, “Любоў”.

______________

На экалагічным форуме НДА летам 2011 года была агучана тэма асушэння балот у заказніках і прыняцця новай пастановы Савету Міністраў № 794 “Аб некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэмы асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый”.

Пра гэту тэму мы тады пачулі ўпершыню. Праз некалькі тыдняў усёй, цяпер ужо існуючай камандай, прымалі ўдзел у Школе экалагічнага актывіста “Зялёнай сеткі”. І для свайго старту ў межах Школы выбралі менавіта гэту праблему. Мы разумелі, што пастанова № 794 датычыцца кожнага грамадзяніна краіны, але па прычыне сухой падачы матэрыялу ва ўсіх інфармацыйных крыніцах, пытанне застаецца па-за увагай. Менавіта таму мы вырашылі стварыць платформу, дзе хацелі простай, жывой, вобразнай мовай і ў карцінках паказаць маштаб і значнасць праблемы.

Першае, што вырашылі прадпрыняць – зладзіць экспедыцыю па запаветных мясцінах, даведацца меркаванні жыхароў, прыцягнуць людзей да праблемы. Хуткімі тэмпамі запусцілі блог, у які пачалі збіраць “балотную” інфармацыю. Галоўнае для нас – данесці звесткі да людзей, затым эмацыйна паказаць іх адносіны да праблемы ў горадзе, знайсці аднадумцаў і пракантраляваць дзейнасць уладаў па гэтаму пытанню.

За лета–восень 2011 года мы правялі дзесяткі экспедыцый і паездак. Звычайна яны адбываліся так: сядаеш у машыну, закідваеш у багажнік самыя неабходныя рэчы і едзеш па адзначаным на карце маршруце. Нашымі “кропкамі” былі: блізкія да балот вёскі, месцы торфаздабычы, разнастайныя інстытуты ці сельскія саветы, і вядома, самі балоты. Калі расказвалі мясцовым жыхарам пра планы ўраду, большасць з іх здзіўляліся як дзеці, бо яны ж нічога амаль не ведаюць.

У большасці сваёй мы стараліся патлумачыць сутнасць праблемы і яе наступствы, збіралі меркаванні мясцовага насельніцтва і “малявалі” агульную карціну.

Наступным этапам стала работы з мясцовымі ініцыятывамі ў рэгіёнах і агучванне праблемы на ўсю краіну, супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі.

Косця Чыкалаў:

Любоў да прыроды напэўна яшчэ са школы. Калі ў нас была апошняя сустрэча с класным кіраўніком, нам трэба было падзяліцца марай аб тым, кім хацеў бы стаць. Я не быў выдатным вучнем па біялогіі і хіміі, але мне гэтыя прадметы вельмі падабаліся, таму мой адказ перад класам – буду займацца аховай ассяроддзя. З балотамі я сутыкнуўся ўпершыню пасля вяртання з Камчаткі, дзе я працаваў у прыродным парку "Быстрынскі", таксама ў напрамку прыродааховы. Я нават не ўяўляў, што пасля адной сустрэчы з ужо арганізаванай камандай ініцыятыўных людзей, якія і распачалі рух "Без балот? Не!", прадоўжу гэту працу і стану паўнапраўнай часткай суполкі "балотных" людзей.

Думаю, гэта залежыць ад таго як шчыра распавядаюць аб праблеме, бо мяне гэта кранула з першага разу – я паглядзеў фільм Ігара Бышнёва, выдатны майстра кіно пра дзікую прыроду, і можа быць з гэтых момантаў я і закахаўся ў балотныя мясціны. Але, канешне, як толькі сам патрапляеш на сапраўднае балота, то тваё каханне запаўняе цябе астатняга. Я думаў, што Камчатка мяне так моцна кранула, не змагу жыць без яе, але і ў нас у Беларусі ёсць мясціны, якія таксама могуць паўплываць на тваё астатнее жыццё.

– Што было зроблена за год?

Вольга Каскевіч:

– Акрамя рабінзонаўскіх падарожжаў, мы правялі шэраг тэматычных лекцый, семінараў, кінапраглядаў. Выдатным атрымаўся наш прадукт “8 балот”, у межах якога кожнаму з васьмі балот мы пастараліся напісаць вобразны партрэт.

А так работа вялася ў чатырох напрамках: юрыдычны, дзе мы праводзілі кансультацыі мясцовых жыхароў, дапамагалі складаць лісты, звароты, атрымоўваць інфармацыю па пастанове, стараліся абараняць іх інтарэсы на заканадаўчым узроўні. Інфармацыйны напрамак, у межах якога мы працавалі са СМІ над асвятленнем праблемы і стварэннем медыя-кантэнту. Важным было паказаць значэнне і ролю балот у жыцці свету, зафіксаваць, як іх знішчэнне паўплывае на навакольнае асяроддзе. У навуковым напрамку мы займаліся параўнальным аналізам эканамічнай мэтазгоднасці асушэння заказнікаў і іх экалагічнай каштоўнасці – стараліся сабраць усе аналізы і абгрунтаванні акадэмікаў, інфармацыю пра наступствы торфаздабычы, пра магчымыя экалагічныя страты. Грамадскі накірунак, для нас самым важным было фарміраванне меркавання і узмацнення актыўнай рабочай групы, абласных ініцыятыў: экспертаў, актывістаў, кааліцыі арганізацый, людзей, якію працуюць у гэтай вобласці. Мы стараліся прымаць удзел у жыцці нашых арганізацый-партнёраў, далучацца да іх падзей, паездак у лагер, наведваць семінары і адкрытыя сустрэчы. Падрабязна пра нашу працу мы пастараліся расказаць у гадавой справаздачы за 2012 – 2013 гады.

Якім чынам да Вас пачалі прыцягвацца людзі, ці ёсць які сакрэт?

Вольга Каскевіч:

Сакрэту няма. З намі тыя, хто раздзяляе нашу пазіцыю і любоў да прыроды, тыя, хто паважае нашу справу і хоча дапамагчы. Тыя, каго пытанне кранае, хто праводзіць шмат часу там, вырас, працуе і жыве!

Бывала і так, што знаёмыя мне казалі: “не, я не люблю балоты”. Чаму? Ды проста таму, што гэта “небяспечнае месца, па якому цяжка хадзіць” ці “яно вее смуткам і камарамі”. І вось тады мы не настойваем на сваім і не стараемся пераканаць, мы проста ідзем далей, працягваем любіць сваю справу і тое, што мы стараемся абараніць – увесь гэты жывы свет і крохкую экасістэму.

А адкуль узнікла ідэя ролікаў і такі крэатыўны падыход да кампаніі?

Вольга Каскевіч:

Як і ва ўсіх – з галавы. Звычайна мы збіраем каманду: тых, хто мажа папрацаваць над сцэнарам, дапамагчы аформіць ідэю, затым ідзем за тымі, хто валодае інструментам і тэхнічна дапаможа рэалізаваць. І тады абмяркоўваем, што з прыдуманага магчыма тэхнічна хутка і незатратна ажыццявіць, а што не.

За гэты час у нас атрымалася выдатная каманда, рукастая і душэўная. І гэта датычыцца не толькі ролікаў, а ўсёй дзейнасці ў цэлым.

Якім чынам Вы працуеце з дзяржаўнымі органамі і простымі людзьмі? Якім чынам Вы змаглі пераканаць людзей у тым, што болоты – унікальны і важны?

Вольга Каскевіч:

Мы нікога не пераканаць, мы прапаноўваем падумаць. Падымаем тэму для чалавека і пакідаем яму магчымасць вырашаць самому: рабіць штосьці ці не, адносіцца да гэтага нейкім чынам ці зусім не думаць.

Што натхняе Вас змагацца за беларускія балоты?

Косця Чыкалаў:

У любой працы вельмі прыемна бачыць вынікі, хай нават невялікія. Так і тут, у нас доўгі час не было пазітыўных момантаў, мы біліся і біліся, людзі нас не разумелі часта і не хацелі падтрымліваць, нават знаёмыя бывала смяяліся, што займаемся такой справай. Але, у нейкі момант усё пачало змяняцца. Змены ў лепшы бок, думаю, такое натхняе больш за ўсё, але падтрымка сяброў і дарагіх мне людзей таксама дае вялікі прыбытак энергіі і веры.

Зараз я мару, каб у нашай краіне людзі пачалі па-іншаму ставіцца да прыроды, каб балоты не ўспрымаліся як нешта змрочнае, а усхваляліся, як штосьці адметнае беларускай зямлі. Я, думаю, пры такім раскладзе, у нашай краіне будуць з'яўляцца ўсё больш сучасных экалагічных тэхналогій, моладзь будзе глядзець больш у перспектыву, каб усё ж захаваліся некранутыя прыродныя мясціны. Але гэта мае мары і нам усім яшчэ трэба многа аддаць сябе, каб прыйсці да сумленнай экалагічнай грамадскасці.

Якія планы на бліжэйшы год у “Балотнай кампаніі”?

Вольга Каскевіч:

У планах шмат рознага, і творчага, і працы ў межах заканадаўства. Сёння мы можам пахваліць сябе за тое, што наша ініцыятыва “БезБалот? Не!” атрымала новы статус ў выглядзе зарэгістраванай юрыдычнай асобы – “Чыстая вада”.

У гэтым годзе мы збіраемся адваяваць усе нашы балоты, узмацніць іх абарону на заканадаўчым узроўні і правесці шэраг культурных рэчаў, каб прывіваць любоў да балот. Таксама ў планах дапамога па стварэнні і развіцці экалагічных маршрутаў у адным з заказнікаў – у нас ужо на гэту тэму ёсць некалькі ідэй. А яшчэ хочам зняць дакументальны поўнаметражны фільм па ўсе гісторыі юалотных падзей, зрабіць пазнавальную кнігу для дзяцей і дарослых пра магчымасці і унікальнасць балот з рознымі фактамі і дапытлівымі гісторыямі. Такія рэчы вельмі патрэбны на наш погляд, бо на розных мерапрыемствах сутыкаешся з тым, што людзі не ведаюць, што такое балоты, і маюць зашмат стэрэатыпаў.

Гутарыла Хрысціна Чарняўская

“БезБалот? Не”, Вольгі Каскевіч

Ранее по теме:

Комментарии читателей: