Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы ФГС УП адбудзецца 4 лістапада ў Мінску

Тэма: “Будучае Форума грамадзянскай супольнасці ў фокусе трэцяга Саміта Усходняга партнёрства”.
0 комментариев eurobelarus.info
Продолжение темы:

Чарговая канферэнцыя Нацыянальнай платформы будзе прысвечана пытанням развіцця дзейнасці Форума як аднаго з элементаў і зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства, будучаму праграмы пасля Саміта УП ў Вільні ў лістападзе 2013 года, абмеркаванню планаў актыўнасці Нацплатформы на бліжэйшыя месяцы.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У кастрычніку 2011 года быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацплатформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці. У лістападзе 2012 года была таксама прынята Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы.

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 31 кастрычніка 2013 года (уключна) даслаць Заяўку на адрас электроннай пошты: csfbelarus@gmail.com.

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі.

Усю інфармацыю пра Канферэнцыю можна таксама знайсці на сайце: npbelarus.info.

Чакаем вас на Канферэнцыі!

Спампаваць запрашэнне

Спампаваць праграму Канферэнцыі

Спампаваць форму заяўкі

Ранее по теме:

Комментарии читателей: