Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Хронікі Форума: Якую ролю і якое значэнне грамадскі экалагічны кантроль мае для грамадства

Даклад У.Вялічкі, нацыянальнага каардынатара Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» па Беларусі
0 комментариев

Асноўныя тэзісы альтэрнатыўнага дакладу "Магчымасці, праблемы і рызыкі грамадскага экалагічнага кантролю: аспект грамадзянскай супольнасці " прадстаўленнага ўдзельнікам Форума недзяржаўных экалагічных арганізацый -2013.

Звонку Грамадскі экалагічны кантроль разглядаецца У. Вялічкам як перспектыўная магчымасць для грамадства. Можна параўноўваць розныя сферы, у якіх ён можа быць рэалізаваны і, напэўна, экалагічная сфера найбольш спрыяльная і перспектыўная. І для гэтага існуе некалькі фактараў: па-першае, наяўнасць заканадаўчай і канцэптуальнай базы, гэта значыць, што ёсць на што абаперціся і да чаго апеляваць; па-другое, інтарэс грамадзян да пытанняў, якія патрапляюць у “зялёную” павестку. Пры гэтым зусім нават не абавязкова, каб грамадзяне ідэнтыфікавалі сябе з экалагічнымі інтарэсамі. Тут абасалютна не важна якім шляхам іх інтарэсы перасякаюцца з экспертнымі інтарэсамі.

Так, напрыклад, гэта можа быць пытанне паляпшэння якасці жыцця ці інтарэса да больш развітага і якаснага жыцця, якое зараз становіцца даступныў у параўнанні з папярэднімі перыядамі развіцця грамадства. Дзе пытанні здаровага харчавання, асяроддзя ў якім людзі жывуць і працуюць – становяцца больш актуальнымі і падымаюцца ў грамадстве часцей. Па-трэцяе, наяўнасць кансалідаванай групы грамадскіх агранізацый і ініцыятыў. І на сённяшні дзень “зялёны” сектар адрозніваецца высокай ступенню кансалідаванасці, у параўнанні з іншымі. Па-чацвертае, міжнароднае супрацоўніцтва і абмен вопытам. Вельмі шмат таго, што зараз мае беларускі “зялёны” рух – гэта вынік адаптацыі еўрапейскіх і міжнародных стандартаў.

Экалагічны кантроль як грамадская функцыя мусіць мець адметныя характарыстыкі:

А) магчымасць выступаць ад шырокіх груп інтарэсаў

Б) здольнасць працаваць з грамадскім меркаваннем, каб экалагічныя пытанні перамяшчаліся ў ТОП інтарэсаў грамадства

В) арганізацыя механізмаў зваротнай сувязі

Г) здольнасць ангажыраваць свае павесткі другім партнёрам, у першыю чаргу тым, хто не з’яўляецца эколагам ці экалагічнымі суб’ектамі.

Кантроль

Меры ўздзеяння павінны быць аб’ектыўна разнастайнымі. Гэта значыць, што меры ўздзеяння не павінны прымяняцца толькі да тых, хто штосьці робіць дрэннае. Але павінны атрымоўваць ступень прызнання і пазітыўныя прыклады тых, хто дзейнічае ў адпаведнасці з экалагічнымі стандатрамі, нормамі і канвенцыямі.

Беларускае грамадства знаходзіцца ў сітуацыі, калі паняцце і функцыі кантролю вельмі моцна стэрэатыпізаваны. У тым сэснсе, што пад кантролем разумецца карна-негатыўная функцыя і ўзнікаюць асацыяцыі, як умяшанне ў зону адказнасці дзяржавы, ці абарона інтарэсаў пэўнага боку.

Зона і функцыянал работы з тэмай грамадскага кантролю заключаецца ў тым, каб змяняць гэтыя устаноўкі, у асаблівасці ў зоне людзей, якія прымаюць рашэнні, а таксама пэўная карэкцыя для самаго экалагічнага руху, наконт таго, якім чынам кантралюючая функцыя рэалізуецца ў грамадстве.

Характарыстыкі і магчымасці ўзмацнення кантролю

Праблемы і рызыка

1) Ігнараванне меркаванняў грамадскіх аўтараў – у нас ёсць тыя, хто ажыццяўляе незалежны кантроль => вось ідзіце і ажыццяўляйце! І складваецца сітуацыя, калі незразумела ці можам мы дабіцца нейкіх змяненняў.

2) Канфлікт інтарэсаў зацікаўленых бакоў: фінансы і каштоўнасці. Самае галоўнае пытанне, якім чынам можна выпрацаваць баланс, бо на сённяшні дзень вялікую вагу мае фінансавы інтарэс і датычыцца гэта не толькі экалагічнай сферы, а, напрыклад, адукацыі.

3) Экалагічны кантроль – гэта не толькі сфера эколагаў, шэраг сумежных арганізацый могуць быць зацекаўлены ў супрацоўніцтве. Зразумела, што ў залежнасці ад населенага пункту (ад горада да вёскі) спектр арганізацый можа адрознівацца. Але: праваабарончыя, аховы здароўя, культурніцкія, бізнэс-асацыяцыя – усе яны могуць быць партнёрамі, у і тым ліку ў рэалізацыі грамадскага экалагічнага кантролю.

Гэта важна для сетак і кааліцый у тым сэнсе, што ажыццяўляючы яго, грамадства набывае механізмы уплыву на працэс прыняцця рашэнняў. І гэта не зусім экалагічная тэма, а датычыцца яна ўстройства грамадства, якое мае вялікія недахопы ў беларускім грамадстве, якому відавочна не хапае таго, каб рашэнні якія прымаюцца, прымаліся адэкватна і своечасова, каб затым недаводзілася перарабляць прынятыя рашэнні.

Месца грамадскага экалагічнага кантролю ў грамадскай супольнасці

Каштоўнае:

1) замацаванне сувязяў з мэтавымі групамі. Для тых, каму пагаршэнне экалдагічнай сітуацыі – з’яўляецца прыярытэтнай (праблемай).

2) Пытанні самаарганізацыі. Усё, што звязана з самаарганізацыяй людзей – вялікі ўнёсак у пытанні грамадскага ўстройства.

3) Развіццё норм, культуры ўплыву на прыняцце рашэнняў – на жаль, мы хутчэй ў далейшым сутыкаемся з супраціўленнем гэтым рашэнням, чым з удзелам у працэсе прыняцця рашэнняў.

4) Роля і імідж грамадскіх арганізацый – наколькі цэніць грамадства тое, што робяць арганізацыі і прызнаецца як карыснае, патрэбнае.

5) Інтэграцыя Беларусі ў важныя міжнародныя працэсы – у цэлым гэта важны працэс для грамадзянскай супольнасці. Многія рэчы, якія робяць экалагічныя арганізацыі, з’яўляюцца часткай вялікіх міжнародных, глабальных праграм: Орхуская Канвенцыя…

6) Аб’ядноўваючыя канцэпты – датычыцца канфлікту інтарэсаў, калі існуе барацьба паміж тым, што для нас важней – экалогія ці эканоміка, фактычна адзінае, што можа вырашыць гэту праблему – грамадская дыскусія і пошук больш агульных канцэптаў, якія б здымалі гэту супярэчнасць.

7) Раздзеленая адказнасць – мы існуем у Беларусі, калі даволі часта дэкларуецца, што ёсць нейкі адзін суб’ект – дзяржава, які нясе ўсю адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне. Гэта не правільна і грамадства пастаянна рэагуе на гэта, стараеццйа раздзяліць адказнасць паміж сабой і прад’явіць другіх суб’ектаў, якія здольны несці адказнасць. І разам з дзяржавай ці нейкімі фінансавымі суб’ектамі рэалізоўваць раздзельную адказнасць у межах беларускіх умоў.

Поўная прэзентацыя дакладу В.Вялічкі

Ранее по теме:

Комментарии читателей: