Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

Дзеці і вандроўкі: лайфхак аб тым, як падарожнічаць з маленькімі

Іспанія, Карэлія, Егіпет – ці хацелі б маладыя бацькі туды трапіць? А дзяцей куды? А за якія грошы?
0 комментариев
Продолжение темы:

Лайфхак аб тым, як і чаму можна асмеліцца падарожнічаць з дзецьмі па свеце, расказвае Зарына Бабко, журналіст экагіда “Яблык у яблыны”, аўтар праекта http://posvetu.by/.

Вандроўкі вельмі яднаюць: у іх ёсць магчымасць адарвацца ад штодзённасці і даць адно адному тую ўвагу, якой часам так не хапае. Для дзіцяці гэта найперш развіццё псіхікі і ўспрымання, яно вучыцца ўспрымаць свет праз свой вопыт, а не кніжкі.

– Бацькі, напэўна, выхоўваюца самі, робяцца больш цярпімымі. Самае галоўнае – успрымаць дзіця як чалавека на роўных. У вандроўцы ты можаш пабыць сам насам з дзіцём.

Стэрыятып 1: дзеці захварэюць

Ёсць стэрыятып, што з дзецьмі да трох год трэба знаходзіцца дома, а вандроўкі – максімум да бабулі ў суседні горад, бо дзеці могуць захварэць. Але звычайна, як ні дзіўна, яны хварэюць пасля вяртання з адпачынку і ў мякчэйшай форме, чым іх сябры.

Зарына прыводзіць прыкладам іх сямейную вандроўку на мора. Пасля, прыехаўшы да бабулі, дзеткі пахварэлі праз тыдзень – але тое, што ў іншых у горадзе было запаленнем, для іх абыйшлося лёгкім кашлем.

Але самае галоўнае – пасля такіх вандровак дзеці, магчыма, не толькі з большай ахвотай выканаюць штодзённыя абавязкі, але й проста будуць больш шчаслівыя. Вандроўкі робяць іх адкрытымі, дапамагаюць хутчэй развівацца.

Крытычныя сітуацыі

Бываюць і крытычныя сітуацыі. Напрыклад, з дзецьмі едзеш і прабіваецца кола. Галоўнае – не паказваць панікі, паказаць, што гэта прыгода. Як дарослы гэта выяўляе, там гэта ўспрымаюць дзеці. Дзеці давяраюць бацькам, якія любую праблему могуць вырашыць.

Стэрыятып 2: вандраваць з дзецьмі - дорага

Не заўсёды гэта так. Для самых маленькіх – да двух год – пералёты на самалёце, харчаванне ў гасцініцы – усё бясплатна. Для крыху старэйшых – справа іншая. Часам варыянт – пакеты “усё ўключана”. Але больш для тых, хто едзе першы раз, каб перастрахавацца. Ну альбо ў выпадку адпачынку ў краінах накшталт Грэцыі, Балгарыі, Турцыі, Егіптк. Яны ўжо добра папрацавалі з туаператарамі, і там насамрэч можа быць не так дорага узяць адразу “усё”. Аднак у меньш турыстычных краінах не заўсёды гэта выгадна.

“За” самастойныя вандроўкі, без туаператара – вы маеце незалежнасць і эканомію.

Памяняўся вопраткай – паехаў у Харватыю

– Падлічыўшы выдаткі на дробязі, я зразумела, што час спыніць колазварот рэчаў у гэтым свеце. Нехта любіць палітыку сэканд хэнда. Але ёсць і шмат сервераў, дзе людзі мяняюцца вопраткай, дапамагаюць адно адному [напрыклад, супольнасці “отдам даром” – аўт], – кажа Зарына.

Мы не асабліва задумваемся, колькі грошай сыходзіць на дробязі. А калі іх палічыць і памножыць на 12 месяцаў, то “гэта акурат адпачынак вашых дзяцей у нейкай краіне” (Зарына). Сама яна са сваімі дзеткамі ў гэтым годзе пабачыла тры моры, была ў Харватыі.

Дзеці – не кот

Калі вы не пакінулі дзяцей у бабулі, і ў выніку зусім не адпачылі ад іх на моры, то...

Зарына:

– Трэба зразумець, што дзеці, якія ў нас з’явіліся – нашыя сябры і такія ж паўнавартасныя ў сям’і. Гэта не сабака і не кот. Трэба ўспрымаць іх на роўных.

Яны зусім іншыя, са сваімі патрэбамі, вартасцямі і недахопамі. Але ж і мы не ідэальныя: хто ведае, што маленькаму не падабаецца: можа, нашая нэрваванасць? альбо бясконцыя забароны?

Зарына:

– Пакуль вы гэта не навучыцеся ўспрымаць як нешта само сабой, будзе складана. Гэта – сям’я, ад яе не трэба пазбаўляцца, калі вы вырашылі яе ствараць.

Ганна Валынец

Фота – Канстанцін Абрамовіч

Паводле інфармацыі з прэзентацыі 15 10 2013

Комментарии читателей: