Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

Ці загінуць дрэвы ў скверы на Дзяржынскага?

Даліну ручая Юрыздыка пачалі акультурваць улетку пасля зносу апошняга дома на пустыры.
0 комментариев t-styl.info
Продолжение темы:

Апошнім часам гарадзенцы пад словам “акультурванне” схільныя бачыць знішчэнне дрэваў. Але гэтым разам улады паабяцалі захаваць усе старыя дрэвы і пасадзіць новыя. Праект сквера ўключаў новыя дарожкі, альтанкі, пляцоўкі для назірання, ліхтары.

Пасля выраўноўвання тэрыторыі, пачалі выкладаць пліткай дарожкі на месцы раней пратаптаных сцежак, нібы не закранаючы дрэвы. Але гарадзенцы заўважылі небяспеку. Блогер supron-licvin адзначыў, што змяненне ўзроўню грунту можа прывесці да гібелі дрэваў праз некалькі год. Шкодным з’яўляецца як празмернае павышэнне, так і паніжэнне ўзроўню глебы.

1

“Земляны насып вакол дрэваў перакрывае газаабмен паміж атмасферай і каранёвай сістэмай, - піша supron-licvin. – Пазбаўленыя кіслароду карані задыхаюцца і адміраюць. У выніку дрэва можа загінуць. Гэта адбудзецца праз 2-5 гадоў, калі будуць зрасходаваны запасы кіслароду ў глебе.

Без шкоды для дрэва можна дадаць слой зямлі, які складае 15 см. У нашым выпадку ўзровень глебы ля некаторых дрэваў падняўся больш чым на метр. У выніку падсыпкі зямлі для газона паміж бардзюрамі ўзровень зямлі падымецца больш чым на 30 см”.

2

Гродзенскі біёлаг-эколаг Ігар Лапеха назваў падыход да правядзення будаўніча-ландшафтных работ у горадзе варварскім. Ён мяркуе, што працы праходзяць непрафесійна з экалагічнага пункту гледжання. На яго думку, пры акультурванні тэрыторыі спецыялісты кшталту агра- ці фітахімікаў не даследуюць сітуацыю.

3

Галоўную небяспеку для пляцоўкі на Дзяржынскага Лапеха бачыць у агульнай змене ўмоваў жыцця расліннага астраўка, у “стэрылізацыі тэрыторыі”, у тым, што “зялёную зону ператвораць у сквер”. Да гэтага спрычыняюцца і высячэнне дрэваў унізе ля ручая некалькі год таму, і частае пакос травы ў будучыні. Ігар Лапеха назваў бясшкоднай для дрэваў норму ў 30 сантыметраў зямлі звыш былога ўзроўня. Спецыяліст зазначыў, што вакол дрэва нельга нічога змяняць у дыяметры паловы кроны.

Эколаг перажывае за лёс двух самых старых у Гродзенскай вобласці каштанаў узростам 150-200 год на схіле да ручая. Там могуць зрабіць масток і пашкодзіць дрэвы.

4

Лапеха на гарадскіх прыкладах паказаў магчымыя наступствы ў скверы на Дзяржынскага. Ён прыгадаў досвед парка Жылібера, дзе траву касілі занадта часта і цяпер яна занікае, ператвараючыся ў пустазелле. Дрэвы можна забіць не толькі спілоўваючы іх. Ліпы на вуліцы Горкага дайшлі да няжыццяздольнага стану з-за бетону, які падыйшоў да самага ствала. Ліпа пасярэдзіне новага сквера таксама можа загінуць з-за парушэння рэжыма жыцця для гэтага дрэва.

5

Галоўны архітэктар інстытута “Гроднаграмадзянпраект” Аляксандр Тараненка пацвердзіў, што ў арганізацыі няма аграномаў і будаўніча-ландшафтныя работы са спецыялістамі такога профілю не ўзгадняліся.

6

Начальнік праектнай майстэрні “Гроднаграмадзянпраекта” Станіслаў Мароз расказаў, што “вертыкальную планіроўку сквера паспрабавалі захаваць блізкай да былой. Рэльеф захаваўся амаль на тым жа ўзроўні. Максімальна ўзровень глебы падымалі на 20 сантыметраў, і то толькі ў лагчынах, дзе не было дрэваў”. Начальнік запэўніў, што каранёвая сістэма абаранялася ў адпаведнасці з існуючымі нормамі і правіламі. “Не перажывайце! Дрэвы будуць жыць”, - завяршыў размову спадар Мароз.

7

Ранее по теме:

Комментарии читателей: