Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Общественные кампании

Хронікі будаўніцтва Гродзенскай ГЭС

Сёння вашай увазе мы прадстаўляем першы артыкул на тэму «Хронікі будаўніцтва Гродзенскай ГЭС».
0 комментариев greengrodno.info
Продолжение темы:

Вы даведаецеся пра тое, хто першы ўзняў праблему забружвання Нёмана, якія арганізацыі і ініцыятывы выступалі супраць будаўніцтва ГЭС у нашым рэгіёне, што адбывалася пасля ўвядзення станцыі ў эксплуатацыю і яшчэ шмат чаго карыснага і цікавага.

Першай, хто стаў цікавіцца рознымі аспектамі праблем Нёмана была Ніна Палуцкая. Яшчэ ў канцы 80-х гадоў экаактывістка разам з сябрам-гідролагам звярнула ўвагу на тое, што з рэчышча Нёмана ў раёне лесапарку Пышкі здабывалі пяскова-жвіравую сумесь. Правёўшы даследаванні, яны ўстанавілі, што гэтая здабыча наносіць вялікую шкоду стану ракі.

1

У канцы 90-х Ніна Палуцкая даведалася, аб тым, што на Нёмане, практычна ў межах горада, збіраюцца будаваць каскад ГЭС: адну трошкі вышэй (каля в. Шчачынова), другую – бліжэй да літоўскай мяжы. Будучы па прафесіі іхтыёлагам, Ніна Палуцкая на практыцы ведала, што такое плаціна і што такое праблемы вадасховішчаў.

Дзякуючы гэтай жанчыне, у пачатку 2000-х распачалася першая хваля пратэстаў супраць будаўніцтва гідраэлектрастанцыі. Каб данесці інфармацыю да насельніцтва, актывістка распачала кампанію «Stop ГЭС».

2

У 2001 годзе ў межах кампаніі ўпершыню за гісторыю горада прайшлі адкрытыя грамадскія слуханні, арганізаваныя экалагічнай групай ГА “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы ISAR/USAID. У цэнтры ўвагі — праблема ўздзеяння чалавека на аб’ект прыроды. Слуханні былі прысвечаныя пытанню будаўніцтва плацін на Нёмане. Размова вялася пра шкоду, якую можа нанесці будучая ГЭС для флоры і фаўны басейна Нёмана, ставіліся ў прыклад альтэрнатыўныя энергазберагальныя тэхналогіі, якія прымяняюцца ў Еўропе – ветракі, біягазавыя ўстаноўкі, сонечныя батарэі. Па выніках слуханняў быў выдадзены бюлетэнь і брашура.

Ініцыятары будаўніцтва праігнаравалі слуханні, але мерапрыемства атрымала вялікі рэзананс у мясцовых СМІ.

3

4

5

У межах кампаніі адбыўся «плывучы пікет». Плот з надпісам «Захаваем Нёман для нашых дзяцей!» праплыў па рацэ ў цэнтры горада.

6

7

Апошняй акцыяй у межах кампаніі стаў перфоманс у галерэі «У майстра». Удзел у акцыі прынялі мастакі, журналісты, фатографы іншыя. З экалагічна чыстых прадуктаў удзельнікі мерапрыемства выклалі на стале эмблему праекта – шматкаляровы круг, які абрамляла разлітая ў высокія шклянкі мінеральная вада.

Самым займальным момантам мерапрыемства стала размалёўка акрылавымі фарбамі кашулек, на якіх ўдзельнікі перфоманса разам з вядомымі гарадзенскімі мастакамі напісалі слоган кампаніі «Stop ГЭС». Таксама былі падведзеныя вынікі праекта і адбыўся абмен распісанымі кашулькамі.

8

Планавалася, што будаўніцтва ГЭС закончыцца ў 2004 годзе, а ў 2005 станцыя будзе ўведзеная ў эксплуатацыю, але ў 2001 годзе праектаванне было замарожанае з-за адсутнасці фінансавання.

У сувязі з тым, што ідэя будаўніцтва на Нёмане ГЭС не мела шырокага абмеркавання ў грамадстве, у 2005 годзе ў Мінску адбыўся круглы стол, арганізаваны ГА «Экадом» і ініцыятыўнай групай па абароне Нёмана. Удзел у мерапрыемстве ўзялі, апроч эколагаў і экаактывістаў, прадстаўнікі Мінпрыроды, Канцэрна «Белэнерга», вучоныя з Расіі і НАН Беларусі, прадстаўнікіі НДА і журналісты. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі Літоўскага Руху Зялёных.

Круглы стол тычыўся праблемаў будаўніцтва ГЭС на рэках Беларусі, у прыватнасці Нёмана. Пасля размовы высветлілася, што прапанаваны праект Гродзенскай ГЭС меў не толькі плюсы, але і нямала мінусаў. Будаўніцтва ГЭС магло пагоршыць фаўну і флору басейна ракі, змяніць рэльеф, прывесці да эрозіі берагоў; утворанае вадасховішча, выдзяляючы ўглякіслы газ і метан, магло выклікаць парніковы эфект, затапіць не толькі зямельныя ўгоддзі, але знішчыць археалагічныя і гістарычныя помнікі (заўвага аўтара: што і адбылося пасля будаўніцтва ГЭС каля в. Коматава: пад вадой схавалася звыш дзесятка стаянак каменнага веку, на выспе, акружаны вадою, апынуўся сярэднявечны вясковы могільнік).

Таксама падчас мерапрыемства быў прадстаўлены няўдалы досвед будаўніцтва і функцыянавання літоўскіх ГЭС, у прыватнасці Каўнаўскага вадасховішча, якое нанесла непамерны ўрон навакольнаму асяроддзю.

Тым не менш, круглы стол узняў яшчэ больш пытанняў, чым павінен быў вырашыць. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што экалагічныя раздзелы праекта недастаткова прапрацаваныя і не прадугледжвалі амаль ніякіх кампенсацыйных мерапрыемстваў.

Адзінае, чаго ўдалося дасягнуць у выніку баталій эколагаў з уладамі: канструктары прыдумалі рухомыя сценкі плаціны, якія дазваляюць прыбіраць рачныя наносы.

9

Ранее по теме:

Комментарии читателей: