Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

Вандроўка па Еўропе вачыма раварыста

Ці магчыма пражыць два месяцы ў сядзел ровара, праехаўшы 3500 кіламетраў па Еўразвязу і не толькі?
0 комментариев

"Можна", – адказвае Паша Гарбуноў. Пра веласцежкі, кіроўцаў, капенгагенскую велакухню і шмат што іншае чытайце ніжэй.

Раварыст на мяжы: у Расію можна, з Расіі нельга

Вандроўка планавалася па Польшчы, Германіі, кавалачку Расеі, Даніі і Літвы, і першым надзённым пытаннем было праехаць мяжу.

Роварыстаў пускаюць там, дзе дазволена пераходзіць пешаходам – бо роварыст можа рэзка пад яго мімікрыраваць. А агулам лепш даведвацца ў памежкамітэце. Раварыста ў Польшчу могуць пусціць на адмысловым турыстычным пераходзе у Белавежскай пушчы, але каля Брэста на Варшаўскім масце - не. На мяжы Беларусь-Літва дакладна прапускаюць у Беняконях і на Катлоўцы.

Літва-Расія - калі ехаць на ровары па куршскай касе, то пускаюць у Нідзе.

- Быў дзіўны выпадак: мяжа, з Польшчы ў Расію раварысту можна... а з Расеі ў Польшчу нельга, - расказвае Паша. Гаворка пра пераход Расія-Польшча – пераход забаронены з боку Расіі ў Баграціонаўску. У Мамонава пускаюць у абодва бакі.

“Нулявыя” бардзюры і сцежкі “Еўравела”

Веласцежкі і “нулявыя” бардзюры – тое, чаго не хапае беларускім раварыстам для шчасця. У Польшчы ж, на думку Пашы, з гэтым лепш: сцежак больш, лепшыя па якасці ў сярэднім, ды й безбар’ерны асяродак назіраецца:

- Мне палякі расказвалі, што літаральна пяць год таму ў іх усё было вельмі кепска. А пасля палепшылася і інфраструктура, і вырасла культура. Падобна, што ў нас будзе тое ж самае.

У польскіх гарадах ёсць тры варыянты праектавання веласцежак: асобная, на агульнай паласе ці на тратуары, у залежнасці ад шчыльнасці аўтаплыні.У Германіі жа быць на ровары - “проста здавальненне ад таго, што зручна ездзіць” (Паша). У Даніі вельмі часта двунапрамкавая веласцежка ідзе па абодва бакі ад дарогі.

Таксама ў Еўропе існуюць EuroVelo – сеткі дальніх веласцежак Еўропы, праект, якім актыўна займаецца Еўрапейская федэрацыя веласіпедыстаў (European Cyclists' Federation). Ён крыху закранае і нас, але пакуль што больш тэарэтычна. Паша:

- Ёсць праект зрабіць веласцежку Варшава-Мінск-Масква – так званая траса EUROVELO-2. У гэтым годзе людзі з Мінскага роварнага таварыства пракладалі але не скончылі – [аўт.] маршрут з Бярэсця да Менску, выбіраючы дарогі, якія найбольш падыходзяць для раварыстаў.

Роварныя небяспекі Калініградскай вобласці

Дарогай Еўра-11 можна з Куршскай касы праехаць аж у Калінінград. Там, напрыклад, літоўцы ўжо зрабілі шыкоўную веластраду. Паша:

- ...Пераязджаеш мяжу (расейскую)– і ніякіх знакаў веласцежкі няма, а мясцовыя пра “Еўравела” агулам нічога не ведаюць.

У Калінінградскай вобласці агулам з велаінфрактруктурай слабавата, а кіроўцы часам проста не разумеюць, як гэта – быць раварыстам. Таму па дарозе ездзіць выяўна небяспечней, чым у Польшчы, Германіі ці Даніі.

- Палякі ўжо навучыліся паважаць раварыстаў: калі ты едзеш, а нехта насустрач выязджае на абгон і бачыць цябе, то становіцца назад. У іх - як і ў немцаў: калі на трасе машына, даганяючы, не можа цябе аб’ехаць, будзе ехаць за табой паў кіламетра, кіламетр на бяспечанй адлегласці.

Якія дзівосы вараць на велакухні ў Капенгагене

Варта заўважыць: інфраструктура – гэта не толькі веласцежкі, але і розныя неабходныя нішцякі. Напрыклад, велакухня - бясплатная грамадская веламайстэрня, куды любы жадаючы можа прывесці свой ровар, і вам яго альбо дапамогуць адрамантаваць, альбо вы рамантуеце самі, калі ведаеце, як.Такая ёсць у Капенгагене (у Мінску таксама ёсць, так што ў гэтым мы амаль роўныя).

- Там у два вялікія пакоі і зібраюцца з вуліцы нікому непатрэбныя, кінутыя ровары. На запчасткі. І паралельна вараць розныя дзівоснасці.

У іх дзіўнае стаўленне да ровараў: ланцуг іржавы, бахрама вісіць – ну і што, едзе ж! Калі я са сваім роварам прыйшоў, мне сказалі: “У цябе ўсё нармальна. Педалі круцяцца? Так, круцяцца. Чаго ты яшчэ хочаш?

Велакухня знаходзіцца ў былым будынку кандытарскай фабрыкі.

Электрацыі для ровараў

Ну і апошняя рысачка ў нашым суб’ектыўным партрэце велаеўропы – шмат дзе можна вазіць з сабой ровары ў грамадскім транспарце, які абсталяваны адмысловымі месцам. Як у Даніі, так і ў іншых краінах.

Сайт, на якім паступова з’яўляюцца ўсе матэрыялы (альбо спасылкі) з вандроўкі: http://green-journey.com/

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: