Подписаться! Лента новостей Комментарий эксперта Ярослав Бекиш

Рэзалюцыя ў падтрымку актывістаў Greenpeace была сустрэта апладысментамі

Форум грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства выказаў салідарнасць з актывістамі Greenpeace.
0 комментариев
Продолжение темы:

У верасні гэтага года 30 актывістаў арганізацыі Greenpeace былі затрыманы памежнай службай ФСБ Расіі пры спробе правесці акцыю на платформе “Прыразломная” супраць здабычы нафты ў Арктыцы.

У пачатку кастрычніка на Форуме грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства была прынята рэзалюцыя ў падтрымку актывістаў Greenpeace, галоўная мэта якой, па словах Яраслава Бекіша, каардынатара таварыства “Зялёная сетка”, было заявіць, што актывізм не з’яўляецца злачынствам, у тым ліку ў міжнарожным маштабе і заклікаць да салідарнасці з актывістамі.

Гэта не пра-заходоняя рэзалюцыя накіраванная супраць Расіі”, – сцвярджае Бекіш. І ў падтрымку сваіх слоў прыводзіць прыклад мінулагодняй рэзалюцыі супраць рашэння Міністэрства замежных спраў Літвы па забароне ўезда на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі Таццяне Новікавай і Мікалаю Уласевічу для ўдзелу ў канферэнцыі “Літва – Беларусь, ядзернае суседства”.

Рэзалюцыя, канешне, будзе даслана ў расійскія інстанцыі, але, наўрадці, нешта зменіць у пазіцыі Расіі. Яна мае пэўную вагу для недзяржаўных устаноў Еўрапейскага Звязу і краін Усходняга партнерству, якія не заўсёды могуць свабодна дзейнічаць, калі яны цалкам не ўпэўненныя, што іх падтрымаюць. А зараз самае буйное ўтварэнне грамадзянскай супольнасці на тэрыторыі ўсей Усходняй Еўропы выказвае салідарнасць з незаконна затрыманнымі актывістамі”, – дадае Яраслаў.

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства сустрэў анонс гэтай рэзалюцыі апладысментамі і прымалася яна амаль адзінадушна.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: