Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Чысты лес на тваім сумленні

12 кастрычніка па ўсёй рэспубліцы пройдзе дабраахвотная акцыя “Чысты лес”, прымеркаваная да Года беражлівасці.
0 комментариев
Продолжение темы:

Усе мы любім выезды на прыроду, на возера ці ў лес. Аднак, мала хто задумваецца, колькі смецця пасля нас застаецца ў навакольным асяроддзі.

У дзень акцыім кожны чалавек можа ўнесці свой невялікі ўклад, каб зрабіць беларускія лясы чысцей. Удзельнікі зоймуцца ўборкай смецця ў лясах, якія знаходзяцца на асоба ахоўваемых тэрыторыях, ля дарог рэспубліканскага прызначэння, на папулярных турыстычных месцах, а таксама ля дачных пасёлкаў і буйных населеных пунктаў.

Гэта ўжо пятая па ліку акцыя і галоўная мэта яе – прыцягнуць людзей да захавання, чысціні і парадку ў лясах.

Падрабязную інфармацыю па мерапрыемствах акцыі ў рэгіёнах і ўмовам удзелу можна атрымаць у дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднаннях ці непасрэдна ў лесгасах і лясніцтвах. Дзеля ўдзелу, неабходна пакінуць сваю заяўку ў бліжэйшай установе лясной гаспадаркі.

Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечыць усіх валанцёраў неабходнымі інструментамі і сродкамі індывідуальнай абароны.

Таварыства “Зялёная сетка”

Ранее по теме:

Комментарии читателей: