Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

Наша магілеўская каманда аб сваім падарожжы да мясцовых жыхароў балота Унухальскага

Абраўшы сонечны дзянёк, атрад магілеўскіх прыродаабаронцаў накіраваўся ў раён заказніку Унухальскае.
0 комментариев bezbolot.net
Продолжение темы:

Накiравалiся да адного з сямі балотаў “растрэльнага” спісу 2011з мэтай інфармаваньня мясцовага насельніцтва аб плянах ураду на знішчэньне трэцяе часткі заказніку і магчымых негатыўных наступствах, а таксама, артыкуляцыі незадавальненьня мясцовага люду ў выглядзе збору подпісаў пад адпаведным зваротам за захаваньне цэласнасьці заказніку.

1

Мы наведалі вёскі, якія непасрэдна мяжуюць з балотам Унухальскае:

1. Коўбча

2. Ганаратава

3. Закуцьце

4. Слабодка (агульная лічба жыхароў каля 600)

2

Пра пляны аб вывядзеньні тэрыторыяў пад торфаздабычу, натуральна, ніхто і не чуў. У пераважнай большасьці выпадкаў рэакцыяй было абурэньне, сустрэтыя намі людзі даволі актыўна падпісваліся пад зваротам ды яшчэ агітавалі сваякоў ды аднавяскоўцаў…

3

Цягам некалькіх гадзінаў было сабрана 70+ подпісаў, што наглядна дэманструе агульны ўзровень незадавальненьня мясцовых жыхароў.

4

“Спадчынай” ранейшае меліарацыі, праведзеннай за савецкім часам, ёсьць нізкі ўзровень грунтовых водаў і, адпаведна вынікаючая праблема, забеспячэньне вадой насельнікаў навакольных вёсак і дэградацыя захаваўшыхся балотных масіваў. Апытанныя намі жыхары выказваліся пра перасыханьне калодзежаў на падворках, абмяленьне мясцовае ракі, засуху і журавіны памерам з вішню ў ранейшыя часы…

Ранее по теме:

Комментарии читателей: