Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Трэнінг “Экаактывіст у абарону дрэваў”: адзін у полі воін

Таварыства “Зялёная сетка” правяла трэнінг для маладых, актыўных і неабыякавых.
0 комментариев

За апошні год катастрафічна павялічылася колькасць выпадкаў вырубкі дрэваў, шчыльнай забудовы і знішчэння зялёных зон у беларускіх гарадах. З гэтай прычыны ў таварыства “Зялёная сетка” пачалі звяртацца за дапамогай, кансультацыяй і падтрымкай людзі, якія не згодны з самаўпраўствам мясцовых органаў улады, і адчуваюць перад імі сваю бездапаможнасць.

1

Аднак, па словах арганізатара трэнінга, Марыны Дубінай, юрыста таварыства “Зялёная сетка”, актывістаў, якія могуць працаваць з гэтымі праблемамі недастаткова. Таму было вырашана заняцца асветай маладых людзей, расказаць ім пра інструменты “разумнай” барацьбы, а таксама знайсці актыўных удзельнікаў, якія надалей займаліся б кансультацыяй мясцовых жыхароў, калі гэта неабходна. Праграма распрацоўвалася сумесна з трэнірамі і людзьмі, якія непасрэдна кансультуюць жыхароў. І для іх зразумела, што неабходна ведаць актывістам, з якімі праблемамі давядзецца сутыкнуцца, а гэта не толькі юрыдычныя пытанні, але і механізмы, навыкі камунікацыі з жыльцамі і чыноўнікамі.

2

-Па сродках трэнінга мы даносім удзельнікам, што можна і аднаму супрацьстаяць незаконнай выбурцы дрэваў, штосьці рабіць з гэтай праблемай, не заставаца абыякавымі. Бо пры вялікім жаданні нават адзін чалавек здольны змяніць сітуацыю, і што не трэба чакаць дапамогі з вонку якіх-небудзь экспертаў, якія працуюць з гэтай праблемай, - расказала Марына Дубіна.

У якасці вучэбнага фільма ўдзельнікі паглядзелі мастацкую кінастужку “Эрын Брокавіч” рэжысёра Сцівена Содэрберга, дзе па сюжэту галоўная гераіня не маючы ні спецыяльнай адукацыі, ні ведаў, а кіруючыся выключна сваімі чалавечымі прынцыпамі змагла супрацьстаяць вялікаму капіталістычнаму “монстру”, які ўпотайкі забруджваў навакольнае асяроддзе тым самым “забіваючы” людзей.

Фільм з’яўляецца выдатным прыкладам як пры жаданні неабыякавы і зацікаўлены ў станоўчым вырашэнні праблемы чалавек можа даць адпор сістэме.

3

У вольнай і нефармальнай форме – ралявой гульні, удзельнікі разыгралі рэальную сітуацыю па праблеме шчыльнай забудовы з непасрэдным знішчэннем паркавай зоны. Па сваёй невопатнасці ўдзельнікі-жыхары і ўдзельнікаў, якія выступілі за грамадскія арганізацыі, прайгралі “чыноўнікам”. Але па іх прызнанню, нягледзячы на тое, што гэта ўсяго толькі гульня, яна дала каштоўны вопыт па выбудове схем паводзін і дзеянняў, дапамагла скласці спіс мерапрыемстваў, якія эфектыўна працуюць у такіх спрэчных сітуацыях. Таксама, арганізатары правялі шэраг лекцый па дэмакратычна сістэме, якая з’яўляецца асновай фарміравання свядомых асоб і грамадскіх супольнасцяў.

4

5

Яшчэ адным карысным “урокам” для ўдзельнікаў апынулася праца з кейсамі, па якіх будучыя актывісты самастойна распрацоўвалі рашэнні з улікам інтарэсаў чатырох бакоў канфлікту: жыхароў, аўтаўладальнікаў, уладаў і эколагаў. І на гэты раз ім удалося больш смела і арганізавана падысці да пошуку кампраміса для бакоў, дзякуючы атрыманым навыкам і вопыту, а некаторыя іх прапановы нават супалі з рэальнымі.

6

7

8

9

10

Таксама маладыя актывісты вызначылі спіс найбольш актуальных праблем, звязаных з зялёнымі зонамі ў Беларусі, некаторыя з іх удалося падрабязна разгледзіць: ад пошуку саюзнікаў і праціўнікаў да пабудовы блок-схемы магчымых варыянтаў вырашэння праблемы.

11

12

13

14

Хрысціна Чарняўская

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: