Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

Плесня можа быць на сыры, а не ў памяшканні

Так мяркуюць спецыялісты па экалагічнай сертыфікацыі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Зрэшты, калі арганізацыя вырашыць прайсці аўдыт, аўдытары параяць ад яе пазбавіцца. Плесня ў вялікіх колькасцях (плямінка больш за 20 квадратных сантыметраў) можа выклікаць розныя захворванні - ад алергіі да абвастрэння астмы.

У вашай кватэры і нават у адным пакоі 200 чалавек маглі б цэлую гадзіну працаваць без ветрання. Гэта азначае, што калі вы ў пакоі адзін (адна), вы ўсё адно часам мусіце прыадчыняць вокны - інакш вас запаланіць цвіль. У алергікаў яна можа выклікаць непажаданыя рэакцыі (і не толькі ў іх), ды й чысціць мэблю ці сцены ад шэрага/чорнага налёту нікому не ўсміхаецца.

Аб шкодзе цвілі для здароўя, памяшкання і для станоўчага рэйтынгу кампаніі распавяла эксперт-аўдытар Вера Флекен з Германіі падчас сустрэчы ў межах праекта “Пашырэнне і ўмацаванне сеткі грамадскай экалагічнай сертыфікацыі “Белы бусел”:

- Калі плесня ёсць у памяшканні, дзе ты знаходзішся штодня, ты ўдыхаеш споры. Не адразу, але наступствы могуць выявіцца. Калі мы кажам пра дзіцячыя цэнтры, то гэта непажадана, бо дзеці ўжо прыязджаюць не зусім здаровыя.

Цвіль з'яўляецца ад залішняй вільготнасці (65-70%), і самы просты спосаб ўратавацца - праветрываць, нават падчас дажджу. І зусім не варта ставіць вокны ПВХ у рэжым “праветрыванне”: замест жаданага свежага паветра вы атрымаеце халадзіну.

Лепш зладзіць скразняк на 2-4 хвіліны ці адчыніць насцеж вакно на хвілін 4-10. Вельмі зручна на працы рабіць кожную гадзіну перапынак на праветрыванне і адпачынак на 5 хвілін - як у школе. Увогуле чалавек сябе найпрыемней адчувае пры тэмпературы 21 С і вільготнасці 45%.

Неабходна рэгулярна праветрываць памяшканні, дзе ёсць, напрыклад, хатні вадаём, шмат кветак; пакой пасля сну; памяшканні, дзе нешта гатуецца, ці ванныя лепш зачыняць падчас вылучэння вільгаці і пасля праветрываць.

Калі цвіль-такі з'явілася, яе лепш выводзіць этылавым спіртам, а не воцатам, як часта раяць. Воцат можа ўпітацца, і цвіль “заквітнее” з новымі сіламі. Вельмі пашкоджаную мэблю часам прасцей выкінуць, а памяшканне з вялікай колькасцю цвілі (больш за 20 см кв) аудытар раіць аддаць у рукі прафесіяналаў.

Гэта - вопыт, якім карыстаюцца арганізацыі, што прайшлі экалагічную сертыфікацыю - сістэмную ацэнку экалагічнасці арганізацыі, якая ахоплівае абсалютна розныя сферы: эканомію цеплыні, асобны збор адходаў, працу з дзецьмі і іншае. Яна ж прэзентуе арганізацыю са станоўчага боку - як экалагічна сяброўскую.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: