Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Гэту мядзведзіцу ніхто не пачуе, але нашы з табой галасы мусяць быць гучней

Творчасць - яшчэ адзін інструмент актывізму неабыякавых людзей ў абарону Арктыкі.
0 комментариев

Рэдкія людзі задумваюцца пра наступствы сваіх дзеянняў. У большасці сваёй мы заклапочаны ўласным дабрабытам і камфортам, і абсалютна не задумваемся пра тых, на каго нашы памкненні аказваюць найбольшае ўздзеянне, пра тых, чый голас мы не хочам чуць.

Незвычайная па сваіх кліматычных умовах і прыроднай прыгажосці – Арктыка – мае ўсе шансы пацярпець ад здабычы нафты. І гэта ўсё няглядзячы на папярэджанні эколагаў пра неспрыяльныя ўмовы для засваення прыродных рэсурсаў арктычнага раёну Зямлі.

У 2012 годзе экалагічная арганізацыя Greenpeace распачала міжнародная кампанія Save the Arctic (http://savethearctic.org/ru/), якая заклікае людзей ва ўсім свеце падпісаць мараторый на распрацоўку нафтавых радовішчаў у Арктыцы.

Акрамя акцый і пікетаў Greenpeace звяртаецца да людзей праз мастацкія рэчы: відэа і мілыя інтэрактыўныя гульні, якія маюць на мэце дастукацца да чалавечага сумлення. Такія ролікі, гэта магчымасць актывізаваць людзей да прыняцца правільнага рашэння ў абароне прыроды ад беспаваротнай памылкі, якая прывядзе да глабальнай катастрофы. Кожнаму чалавеку давядзецца адказваць за такі крок, расплочвацца за імгненную выгоду нафтавых карпарацый.

Важна разумець, што голас любога з нас здольны паўплываць на сітуацыі і схіліць шалі на бок экалогіі і выратавання жывой прыроды Арктыкі.

Тут ты можаш далучыць голас да тысячаў галасоў ў абарону Арктыкі, а яшчэ перайсці да інтэрактыўнай гульні і дапамагчы малому мядзведзіку

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: