Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Общественные кампании

Актывісты балотнай кампаніі літаральна замарозілі пастанову Саўміна

У дзень аховы навакольнага асяроддзя актывісты урачыста замарозілі пастанову Савета Міністраў №794
0 комментариев

У дзень аховы навакольнага асяроддзя актывісты грамадскай кампаніі "У абарону беларускіх балот" урачыста замарозілі пастанову Савета Міністраў №794 "Пра некаторыя пытанні здабычы торфа і аптымізацыі сістэмы прыродных тэрыторый", у якой дадзены дазвол на знішчэнне васьмі балот Беларусі. Таксама подпісы жыхароў Беларусі ў абарону балота перададзеныя сёння ў Савет Міністраў, Адміністрацыю Прэзідэнта, Мінгарвыканкам, Мінэнерга, Мінпрыроды. Усяго было сабрана амаль 15 тысяч подпісаў грамадзян онлайн, больш за тысячу подпісаў офлайн.

"Мы звярталіся ў Савет Міністраў і прасілі пераглядзець пастанову, таму што па двух заказніках мы маем адмоўнае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, якое павінна быць станоўчым", - кажа актывіст кампаніі Вольга Каскевіч. – "З-за таго, што Савет Міністраў дагэтуль не адмяніў пастанову, мы вырашылі ўрачыста замарозіць дакумент да таго часу, пакуль ён не будзе адменены".

"Тут зробленая каласальная праца, і ўся гэтая дзейнасць не зводзіцца проста да подпісаў. Адстойваць сваё меркаванне заўжды атрымліваецца больш упэўнена, калі за табой – 15 тысяч подпісаў. Канешне, пакуль што мы не можам пахваліцца тым, што адстаялі ўсё восем балот, аднак станоўчая тэндэнцыя ўжо закладзеная", - адзначыла Кацярына Ганчарова.

Актывісты прывезлі з сабой лядоўню, у якой знаходзілася літаральна замарожаная пастанова. Дакумент будзе захоўвацца ў "Зялёнай сетцы" да таго часу, пакуль не будуць атрыманыя задавальняючыя рэзультаты, то бок, пакуль дзеянне пастновы Саўміна не будзе спыненае.

Апошнім часам актывісты балотнай кампаніі шмат працавалі дзеля захавання заказніка "Вецярэвіцкі", які мясцовыя ўлады хочуць аддаць пад здабычу торфу. Мясцовыя жыхары актыўна выказваліся супраць, пісалі скаргі ў Мінаблвыканкам з мэтай перагляду рашэння. Сабрана больш за 5 тысячаў подпісаў у абарону заказніка. Таксама была пададзеная агульная скарга ў Савет Міністраў.

Каб рэарганізаваць заказнік, трэба мець станоўчае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне. Даследчыкі Акадэміі Навук лічаць рэарганізацыю заказніка "Вецярэвіцкі" немэтазгоднай. На падставе гэтай заявы рэарганізаваць заказнік забаронена па законе. Аднак мясцовыя ўлады ігнаруюць амаль любыя абгрунтаванні.

Комментарии читателей: