Подписаться! Лента новостей Техносфера

Хімія, якую мы ўжываем кожны дзень, ці бяспечна яна

Не ўсе ручкі можна грызці – у гэтым нас запэўніваюць эксперты з Латвіі і Эстоніі.
0 комментариев

Чаму пакой, асабліва з новай мэбляй, трэба добра вентыляваць, якія перавагі ёсць ва ўжыванай вопраткі і агулам як набыць хімічна бяспечны тавар, яны распавялі на трэнінгу ў межах Кампаніі па падвышэнню ўзроўня дасведчанасці спажыўцоў па пытаннях утрымання шкодных хімічных рэчываў у таварах.

Вы калі-небудзь задумваліся, чаму вашая канапа мала пэцкаецца? А вы ведаеце, што ноўтбукі і тэлевізары браміруюць, каб надаць ім агнястойкасць? Не ўсе рэчывы, якімі апрацоўваюць тое, што нас атачае штодня, карысныя. Яны могуць не мець ні колеру, ні паху, ні смаку, але тым не меньш уплываць на нашае здароўе.

Ксенаэстрагены вельмі падобныя да гармонаў, і арганізм іх можа блытаць. Ад гэтага - парушэнні рэпрадуктыўнай сістэмы. Ксенаэстрагены ўтрымліваюцца, напрыклад, у некаторых пластыках. Іншыя рэчывы не выводзяцца з арганізма і могуць выклікаць рак. І іншае, і іншае... Ступень уздзеяння рэчыва на вас залежыць ад яго кшталту, працягласці кантакта, колькасці рэчыва, частаты і шляху пранікнення. Калі прасцей: адна таблетка аспірыну лечыць, а 50 можа быць смяротнай дозай.

Кажа Хэлі Номмсалу (Heli Nommsalu), Эстонія:

– Шмат у каго ёсць захворванні ці алергіі, і простыя людзі пачалі задумвацца, ад чаго. Гэта можа зрабіцца больш вострым для Беларусі ў будучыні, і прасцей папярэдзіць.

Вальтэр Тарапоўс (Valter Toropovs), Латвія:

– У Беларусі не хапае масавых ведаў пра тое, як знайсці тавары, у якіх было б найменьш хімічных рэчываў, якія могуць пагражаць чалавеку і навакольнаму асяродку. Мы пачыналі праект у Прыбалтыцы і высветлілі, што асабліва гэтай тэмай ціікавяцца маладыя мамы: цацкі, касметыка – тыя рэчывы, якія мы ўжываем кожны дзень.

Паводле Вальтэра, у нас у Беларусі цікавая сітуацыя ў плане хімічнай маркіроўкі фарбаў, лакаў, клеяў. У краінах Еўразвязу, напрыклад, калі прадукты маюць шкодныя складнікі, на іх мусяць быць піктаграмы, якія папярэджваюць аб пагрозах.

– Калі там мы можам сказаць: “Не выбірайце тавары з такой і такой піктаграмамі”, то тут гэта немагчыма. А хімічны склад будзе аднолькавы, – кажа Вальтэр.

Што мы можам зрабіць для сябе? Набываць свядома! Чытайце парады для кожнай групы тавараў:

Фарбы, лакі – лепш на воднай аснове, а не на аснове распушчальнікаў (талуола і інш.) Там нашмат меньш лятаючых арганічных злучэнняў (і пах лепшы).

Побытавая хімія – лепш карыстацца ў пальчатках, берагчы вочы. Пальчаткі лепш, бо агулам пападанне хіміі праз скуру самае небяспечнае. Гэта самы вялікі па плошчы орган чалавека і самы даступны.

Цацкі – не купляць цацкі з ПВХ-пластыка (полівінілхларыда). Там могуць быць фталаты. Асабліва цацкі з Кітаю – у іх гэта здараецца часцей. Лепш браць з натуральных матэрыялаў і без вельмі яркіх фарбаў. Гэта ж прычына каб пазбавіцца звычкі пакусваць ручку. Тое ж тычыцца школьных тавараў – сумак з яркімі прынцэсамі, пластыкавымі элементамі і інш.

Мэбля – дзе меньш клея. Чым яго больш, тым больш можа вылучацца фармальдэгіда. Ён не мае спецыфічнага паху, уваходзіць у склад клея. Калі яго ўзровень будзе высокі, у вас, напрыклад, можа з’явіцца алергія – і не будзеце разумець, чаму і на што; балець галава…З часам падвышаецца рызыка раку.

Вопратка – шкодныя рэчывы выкарыстоўваюцца, каб надаць спецыфічныя ўласцівасці, напрыклад, непрамакальнаць. Хто набывае вопратку second hand – можа парадавацца: у гэтым плане яна больш бяспечная. Тое, што магло з яе, новай, застацца на вас, ужо засталося на некім іншым.

Лекі, біялагічна актыўныя дадаткі могуць утрымліваць мікрадозы не вельмі карысных рэчываў (і нават дозы, якія не вызначаюцца ў лабараторных умовах). Яны могуць пашкодзіць, калі вы прымаеце адное і тое ж рэгулярна і год за годам.

Посуд – кепска – алюмініевы; шкодныя рэчывы вылучаюць патэльні з тэфлонавым пакрыццём пры награванні звыш за 200 градусаў (тэмпература на пліце вышэй), толькі калі на не пазначана “Free PFOA” – без перфторакапрылавай кіслаты.

Агульныя парады

1. глядзець, з чаго зробленая прадукцыя і наколькі могуць быць небяспечнымі складнікі. Лепш набываць тавары з натуральных матэрыялаў, без вельмі яркіх колераў – для іх вырабу выкарыстоўваюць цяжкія металы;

2. сачыць за вентыляцыяй: талуол, фармальдэгід і іншыя шкодныя рэчывы лятучыя і імі лёгка насычаецца паветра. Пры рэгулярная вентыляцыі іх канцэнтрацыя ў паветры змяншаецца да 10 разоў (нават калі вы жывеце ў цэнтры горада, усё адно звонку канцэнтрацыя шкодных рэчываў меньшая)

Канешне, узровень утрымання таксічных і шкодных рэчываў кантралюецца рознымі нормамі. Але праз мяжу ў Беларусь трапляе вялікая колькасць тавараў з Кітаю, склад якіх неўнармаваны і колькасць хімічна небяспечных рэчываў невядомы. У дадзеным выпадку гаворка пра выбар максімальна чыстых тавараў. Менавіта спажывец мае магчымасць зрабіць нашыя тавары больш бяспечнымі, рэгулюючы свой попыт і такім чынам уплываючы на вытворцаў.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: