Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

27 верасня cканчаецца прыём заявак у Лятучы ўніверсітэт

Cканчаецца прыём заявак на курсы, семінары і школы Лятучага ўніверсітэта.
0 комментариев eurobelarus.info

13 верасня была абвешчана праграма Лятучага ўніверсітэта на 2013-2014 год.

У межах праграмы прапануюцца базавыя і тэматычныя курсы, сярод якіх: “Сістэмны падыход” (Ул.Мацкевіча), “Матэматычная “мова” мыслення (М.Лявонаў), “Філасофія” (Беларуская філософская прастора), “Беларуская думка ХХ стагодзя” (І.Бабкоў), “Кансерватызм как палітычная і інтэлектуальная традыцыя” (А.Казакевіч), “Мнагамернае вымярэнне ў сацыяльных даследаваннях” (А.Барадачова).

Будуць працаваць некалькі школаў майстэрства знакамітых культурных дзячоў і інтэлектуалаў: Школа Бібліі Ірыны Дубянецкай, D2 Міхала Анемпадыстава, Нетрафарэтнае праектаванне Ігара Герасіменкі, Літаратурныя чытанні з Валянцінам Акудовічам, Герменыўтычныя доследы культуры Паўла Баркоўскага.

Праграма прадугледжвае таксама шырокае кола семінараў, у якіх на працягу года будуць разглядацца і прапрацоўвацца тэмы і праблемы гульні, грамадскага меркавання, еўрапейскіх каштоўнасцяў, камунікацыі і метадалогіі.

Падаць заяўку і знайсці больш падрабязную інфармацыю пра семінары, курсы і школы можна на сайце Лятучага ўніверсітэта - www.fly-uni.org

Увага! Прыём заявак сканчаецца 27 верасня.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: