Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

World Cleanup альбо “Сусветная ўборка” па-нашаму

Як мінскія прыхільнікі міжнароднай акцыі “Сусветная ўборка 2013. Зробім!” “адпачывалі” у суботу.
0 комментариев

Нягледзячы на пахмурнае надвор’е і асеннюю імжу ў мікрараёне Малінаўка-4 сабралася невялікая група экаактывістаў і валанцёраў для ўборкі мясцовага лесу, што знаходзіцца паблізу ля аўта рынка.

– Мы прыбіраем гэты лес другі год. Валанцёры ведаюць, што тут заўсёды шмат смецця, – патлумачыла выбар месца Маша Гуліна, экаактывіст.

І сапраўды, было бачна, што лес карыстаецца асобай папулярнасцю ў жыхароў мікрараёну, хто туды па грыбы ходзіць, хто на пікнік, але непазбежным вынікам наведвання ляснога гушчару чалавекам – з’яўляецца смецце. У асноўным вакол сцежак і на палянах сустракаліся пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, бляшанкі, аднаразовы посуд, поліэтыленавыя пакеты, тэтра-пакавая ўпакоўка. Аднак, трапляліся таксама і не тыповыя для леса, як месца масавага адпачынку людзей, рэчы, такія як, мікрасхемы, клавіятура, абрэзкі труб, дэталі машын. Гэта сведчыць, што паступова людзі ператвараюць лясны гушчар у стыхійную звалку.

1

2

3

Яшчэ адным трывожным знакам было тое, што некаторыя пластыкавыя і пластмасавыя рэчы, пад уздзеяннем часу і прыродных умоў раскрышыліся на дробныя частачкі, што пранікаюць глыбока ў глебу і працягваюць атручваць яе знутры.

Меншы, чым за тры гадзіны валанцёры прыбралі некалькі дзясяткаў метраў лясной тэрыторыі, сабраўшы пры гэтым каля 20 вялікіх пакетаў смецця.

– У мінулым годзе нас было значна больш, мы тады разбілі лес на сектары і вельмі плённа папрацавалі. У гэтым годзе таксама нядрэнна! Мяне здзіўляе тое, што людзі не могуць прыбраць за сабой, данесці адходы да сметніцы, хаця яна знаходзіцца тут не так далёка, метраў 200, – распавядае Маша. – Сустракаюцца і такія месцы, дзе смецце складзена ў пакецікі і пакінута на паляне, маўляў, я ж прыбраў за сабой. За мяжой ужо даўно задумаліся, каб пачаць працаваць з вытворцамі ўпаковак, бо так ці іначай праблема заключаецца ў тым, што чалавецтва кожную хвіліну вырабляе вельмі шмат смецця, якое немагчыма перапрацаваць.

4

5

6

Упершыню глабальная акцыя прайшла ў Эстоніі ў 2008 годзе і была заклікана ачысціць краіну ад несанкцыянаваных звалак. У акцыі прынялі ўдзел 50 тысяч чалавек, якія сабралі 10 тысяч тон смецця. Натхнёныя поспехам акцыі “Зробім!” мноства людзей ва ўсім свеце пачалі праводзіць маштабныя акцыі па ўборцы смецця ў сваіх краінах. Беларусь далучылася да акцыі толькі ў 2012 годзе. Вялікім плюсам “Зробім!” з’яўляецца тое, што гэта цалкам добраахвотная акцыя, дзе кожны можа быць як валанцёрам, так і арганізатарам.

7

8

9

Дзякуючы падобным акцыям можна знайсці новых знаёмых, аднадумцаў, а таксама ўбачыць рэальны маштаб праблемы, які датычыцца ўплыву чалавецтва на навакольнае асяроддзе, здавалася б праз паўсядзённыя і неад’емныя рэчы штодзённага быту. І тут ужо важна разумець, што мала правільна сартаваць смецце, неабходна змяншаць яго колькасць праз разумны, рацыянальны падыход не толькі да выбару прадуктаў харчавання па якасным крытэрыям, але і да экалагічнасці іх упакоўкі.

10

11

Рэпартаж пра тое, як прайшла акцыя “Сусветнай ўборкі 2013” ў Горадні глядзіце тут.

Чарняўская Хрысціна

Фота аўтара
Ранее по теме:

Комментарии читателей: