Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Мільянер Тапузідзіс працягвае забудоўваць Мінскае мора

Пад новую будоўлю яму выдзялілі недасяжную для іншых зямлю.
1 комментарий nn.by
Продолжение темы:

У зацішным кутку ў лесе пад Мінскам мільянер будуе турыстычны комплекс. Два тыдні таму на ўчастку каля вёскі Зарэчча пачалі зачыстку. Высякаюць дзясяткі дрэваў: таполі, бярозы, сосны, клёны. Частка пляцоўкі — на ўзгорку. Калі тут пабудаваць дом, від на ваду будзе шыкоўны. Так і бачыцца, як Павел Георгіевіч з кубкам ранішняй кавы выходзіць на балкон палюбавацца пейзажам.

1

Навабуд паўстане за 30 метраў ад вадасховішча Крыніца (разам з Драздамі і Заслаўскім выдасховішчам яно ўтварае Мінскае мора).

Водаахоўная прыбярэжная паласа не парушана. Хаця, відаць, сам мільянер быў бы не супраць будаваць каля самай вады. У адным з нешматлікіх інтэрв’ю ён абураўся, чаму яму не дазволілі пабудаваць рэстаран у Robinson Сlub наўпрост на беразе Мінскага мора: «Я не разумею, чаму людзі па ўсім свеце могуць сядзець у прыгожых прыбярэжных кавярнях, ледзь не даставаць нагамі да вады, пацягваючы віно, а ў нас можна глядзець на водную роўнядзь толькі здалёк?»

Сусед Макса Мірнага

Намесніца дырэктара «Тытунь-інвест» (менавіта гэтая кампанія выступае інвестарам) Вікторыя Лапшова заявіла, што яны пакуль не даюць каментароў пра будоўлю. Але адмаўляць яе факт не стала.

Непасрэдна на месцы ведаюць не нашмат больш.

У Ратамскім лясніцтве, якое займалася высечкай, адзначылі, што пад будаўніцтва забраная тэрыторыя ў 1,2 гектары (квадрат, умоўна, 110 на 110 метраў), палова з якіх падлягае высечцы.

«На аснове рашэння аблвыканкама аб выключэнні зямлі на будаўніцтва турыстычнага комплексу для экатурызму з пад’язной аўтадарогай. У праектнай дакументацыі прапісана і высечка лесу», — патлумачылі ў Мінскай лесапаркавай гаспадарцы. І папярэдзілі магчымыя размовы пра незаконнасць — усе дакументы ў парадку.

Мясцовыя жыхары лічаць, што тэрыторыя, на якой будуецца Павел Тапузідзіс, да нядаўняга часу ўваходзіла ў склад біялагічнага заказніка мясцовага значэння «Крыніца». Але для патрэбаў забудовы гэтую зямлю выключылі з ахоўнай зоны.

Між іншым, мільянер стане суседам вядомага тэнісіста Макса Мірнага. За якія пару дзясяткаў метраў знаходзіцца дом алімпійскага чэмпіёна. Праўда, сам ён прыязджае рэдка. А вось жонка з дзецьмі бавіць тут кожнае лета.

2

Рэзідэнцыя пад выглядам туркомплексу

Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Крыніца» займае 178 га. Ён быў створаны для захавання натуральных умоў вырастання і пражывання рэдкіх і ахоўваных раслін і звяроў, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу.

А таксама для падтрымання аптымальнага гідралагічнага рэжыму і высокага ўзроўню вады ў вадасховішчы Крыніца. Там уведзены шэраг абмежаванняў, у тым ліку на высечку дрэваў, будаўніцтва, пракладку інжынерных камунікацый. Але нават цяпер па-за тэрыторыяй будаўнічай пляцоўкі расстаўленыя пазнакі для пракладкі газправоду.

Дарэчы, калі вывад зямлі з заказнікаў рэспубліканскага значэння патрабуе волі выключна кіраўніка дзяржавы, то тыя, што адносяцца да мясцовага значэння, выводзяцца на ўзроўні ніжэйшым.

Хаця такая практыка не новая. У 2011 на Браслаўшчыне, на беразе возера Волас Паўночны, была пабудаваная чарговая дзяржаўная рэзідэнцыя. Прычым возера ўваходзіла ў Міжазёрны ландшафтны заказнік. Але ў 2008 статус заказніка знялі, а ўвялі «асаблівыя зоны», у якія вадаём ужо не трапіў.

Павел Тапузідзіс нарадзіўся ў Абхазіі (Грузія). Па адукацыі — інжынер-мотабудаўнік. Бізнэс пачынаў з выпуску пластмасавых самалёцікаў. Затым кіраваў кааператывам «Пластыкат», які займаўся вырабам пахавальных кветак і вянкоў. Жанаты, мае сына.

З’яўляецца старшынёй праўлення кампаніі «Тытунь-інвест» — адзінай прыватнай кампаніі, якой у Беларусі дазволены выпуск цыгарэт. Кампаніі належыць у тым ліку сетка гандлёвых цэнтраў «Карона», Robinson Сlub, гандлёва-забаўляльны комплекс «Замак» на прэзідэнцкай трасе ў Мінску.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: