Подписаться! Лента новостей Живая природа Природные явления

Вучоныя растлумачылі прычыну позняй вясны ў Беларусі

Сёлета вясна ў Беларусь прыйшла са спазненнем з-за павелічэння азонавага слоя.
0 комментариев nn.by
Продолжение темы:

Вясна ў Беларусь прыйшла са спазненнем з-за павелічэння азонавага слоя, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 верасня вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ Аляксандр Красоўскі.

Паводле яго слоў, зімой у паўночным паўшар’і сабралася «анамальна вялікая колькасць азону», які «прыціснуў» цёплае цячэнне Гальфстрым, што, у сваю чаргу, і запаволіла наступленне вясны ў Еўропе.

Як адзначыў Красоўскі, пра ўплыў азонавага слоя на змяненне клімату вучоныя даведаліся нядаўна, і гэта тэма будзе абмяркоўвацца на канферэнцыі Амерыканскага геафізічнага таварыства ў снежні. У прыватнасці, вучоныя высветлілі, што стратасферны азон удзельнічае ў фарміраванні кароткатэрміновага клімату, ствараючы рамачныя ўмовы для развіцця атмасферных працэсаў паблізу зямной паверхні, адзначыў спецыяліст. Паводле яго слоў, павелічэнне азонавага слоя можа ўзмацняць блакіруючыя эфекты цыклонаў і прыводзіць да з’яўлення засухі ў адным раёне і патопу ў іншым.

Акрамя таго, адзначыў Красоўскі, беларускія вучоныя высветлілі характар уплыву азону на экасістэму.

Паводле яго слоў, даследаванні біёлагаў, праведзеныя ў жніўні гэтага года на возеры Нарач, паказалі, што ў перыяд памяншэння азонавага слоя і адпаведна павелічэння паступленняў на Зямлю ультрафіялетавых прамянёў у возеры ачышчаецца вада. Біялагічна актыўнае ультрафіялетавае выпраменьванне здольнае пранікаць у ваду на глыбіню да 12–15 метраў і ўбіваць некаторыя мікраарганізмы, сказаў спецыяліст.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: