Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Эколагі прапануюць сертыфікаваць будынкі ў Беларусі паводле еўрапейскага ўзору

Беларусі патрэбна пераймаць еўрапейскі досвед - сертыфікаваць будынкі па класе энергаспажывання.
0 комментариев racyja.com
Продолжение темы:

На думку прадстаўніцы экапраекта "Партнёрства" Наталлі Андрэйчанка, сертыфікацыя патрэбна для вызначэння будынкаў, якія трэба паляпшаць па паказніках энергаэфектыўнасці. А праз некаторы час, лічыць эксперт, клас энергаспажывання можа паўплываць і на рынкавы кошт будынка. Эколагі гатовы да супрацы з дзяржаўнымі органамі ў гэтым кірунку.

- Ужо ёсць сістэма цеплатэхнічных пашпартоў будынка. І чаго не хапае такому пашпарту, дык разлічыць дадаткова шэраг параметраў і паказаць іх у выглядзе прыгожага сертыфіката. У нашай арганізацыі ўжо распрацавана праграмнае забеспячэнне. Мы гатовы яго задарма аддаць зацікаўленым органам.

Між тым, як лічыць прадстаўнік дзяржаўнага "Белбудцэнтра" Леанід Данілеўскі, тэрміновай неабходнасці ў энергасертыфікатах Беларусь не адчувае.

- Мы адрозніваемся ад Еўропы. Як людзі, мы такія ж самыя. Але ў нас цэнтралізаваная эканоміка. Цэны на энерганосьбіты для насельніцтва ў большай ступені ільготныя, бо мае месца скрыжаванае субсідаванне: частка гэтага кошту перакладаецца на прамысловыя прадпрыемствы, і мы плацім каля 15% ад кошту энергіі.

Зазначым, што ў 2015 годзе, згодна з планамі ўраду, беларусы пачнуць аплочваць 100% кошту камунальных паслуг. Тады, пэўна, жыхароў і зацікавіць, да якога класу энергаэфектыўнасці належыць іх жыллё.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: