Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Індывідуальны рост і натхненне як інструмент выхавання свядомасці

На прыканцы лета ў Літве прайшла Летняя зялёная акадэмія, куды з’ехаліся ўдзельнікі з Беларусі і Расіі.
2 комментария
Продолжение темы:

Ніколі не позна удасканальваць сябе, набываць веды і паплечнікаў па справе.

Для паўнацэннай асобы, якая хоча быць у грамадстве не апатычным “батанам”, а ствараць самое грамадства, недастаткова толькі “варыцца ў сваім катле”.

Тэматыка work-shop’аў на акадэміі не абмяжоўвалася выключна “зялёнай”, удзельнікам было прапанавана абмеркаваць як актуальныя экалагічныя праблемы і розныя падыходы да іх вырашэння, так і грамадскія ініцыятывы. І дзякуючы таму, што на акадэміі былі актывісты з Беларусі і Расіі, інфармацыю магчыма было атрымаць, як кажуць, з першых рук.

1

Яшчэ адным плюсам нефармальных заняткаў на акадэміі была індывідуальная работа ў падгрупах і ралявыя гульні, якія дазволілі перанесці рэальныя сітуацыі на забаву, выбудоўваючы іерархію адносін і набываючы навыкі прыняцця рашэнняў, адстойвання сваіх пазіцый. Бо так ці інакш у соцыуме, пры ўзаемадзеянні кожны індывід павінны асэнсоўваць свой выбар і ролю ў прымаемым рашэнні.

2

Акрамя навучальнага працэсу на акадэміі ўдзельнікам была дадзена магчымасць абмеркаваць уласныя праекты на будучыню, прэзентаваць свае ідэі, знайсці аднадумцаў ці валанцёраў для іх рэалізацыі.

3

Наогул, такая форма нефармальнай адукацыі, выдатны спосаб паспрабаваць свае сілы ў стасунках з новымі людзьмі, удасканаліць свае навыкі ў экалагічнай тэматыцы і грамадскіх ініцыятывах, атрымаць зарад пазітыўных эмоцый і натхнення.

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

20

21

22

23

24

25

26

Хрысціна Чарняўская Фота аўтара
Ранее по теме:

Комментарии читателей: