Подписаться! Лента новостей Экошок Техно-катастрофы

Ядзерная пастка для чалавецтва

29 жніўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў.
0 комментариев
Продолжение темы:

Міжнародны дзень быў зацверджаны 64-й сесіяй Генеральнай асамблеі ААН у 2009 годзе. Дата, 29 жніўня, заклікана актывізаваць намаганні ААН, дзяржаў свету, міжурадавых і недзяржаўных арганізацый у барацьбе супраць ядзерных выпрабаванняў для стварэння бяспечнага свету.

Ужо становіцца відавочна, што чалавецтва не можа спыніць магутную машыну прагрэсу. Імкнучыся палепшыць сваё жыццё і атрымаць неабмежаваную ўладу, людзі нярэдка сутыкаюцца з сіламі непадуладнымі ім.

Першае ядзернае выпрабаванне было праведзена Злучанымі Штатамі Амерыкі 16 ліпеня 1945 года ў штаце Нью-Мексіка. Падчас выпрабаванняў тэсціравалася плутоніевая бомба імплазіўнага тыпу. З гэтага моманту пачалася новая, ядзерная эпоха.

Ідэя стварэння ядзернай зброі ўзнікла на захадзе ў канцы 1930-х гадоў. Перадумовамі распрацоўкі такой зброі, з аднаго боку стала імклівае развіццё фізікі ў ХХ стагоддзі, з другога – ў Еўропе ў той час назіраўся рост агрэсіўных, фашыстцкіх поглядаў. Урады ЗША, Канады і Велікабрытаніі шукалі сучасныя і больш дасканалыя віды ўзбраення. У 1943 годзе была запушчана праграма пад кодавай назвай “праект Манхэттен”, у межах якога былі створаны тры атамныя бомбы: плутоніевая “Trinity” (для першага выпрабавання), уранавая “Little Boy” (якую скінулі на Хірасіму 6 жніўня 1945 года) і плутоніевая “Fat Man” (якую скінулі на Нагасакі 9 жніўня 1945 года).

3

Першае ядзернае выпрабаванне ў Савецкім Саюзе правялі 29 жніўня 1949 года. Для рэалізацыі праекту было вырашана ісці шляхам набліжаным да амерыканскіх прататыпаў, якія ўдалося здабыць з дапамогай шпіёнаў. Першай атамнай бомбе было нададзена абазначэнне РРС-1, што расшыфроўвалася як “рэактыўны рухавік спецыяльны”. Аднак, пасля выпрабавання ў шырокі ўжытак увайшла іншая інтэрпрэтацыя: “рэактыўны рухавік Сталіна”. У пачатку 1950-х гадоў РРС-1 былі выраблены малой серыяй, у колькасці 5-ці штук, на той час гэта быў увесь ядзерны арсенал Савецкага Саюзу. Але ўжо к канцу 1951 года бомб стала 29.

2

Выпрабаванне тэрмаядзернага ўстройства зноў жа было праведзена ЗША ў 1952 годзе, а ўжо праз год СССР правяло выпрабаванне вадароднай бомбы. У перыяд з 1955 па 1963 гады Велікабрытанія таксама правяла серыю выпрабаванняў у Паўднёвай Аўстраліі.

1

Аднак, ужо ў пачатку 1960-х гадоў на выпрабаванні быў уведзены мараторый, і буйныя ядзерныя дзяржавы прыпынілі свою дзейнасць у гэтым накірунку. У 1963 годзе ядзерныя і без’ядзерныя дзяржавы падпісалі Дамову па абмежаванню ядзерных выпрабаванняў у трох стыхіях. Па Дамове дзяржавы абавязваліся не праводзіць ядзерныя выбухі ў касмічнай прасторы, у атмасферы і пад вадой, аднак не абмяжоўваліся падземныя выпрабаванні. Устрымаліся ад выканання ўмоў Дамовы Францыя, якая праводзіна наземныя выпрабаванні да 1974 года, а таксама Кітай, сваё апошняе наземнае выпрабаванне яны правялі ў 1980 годзе.

Яшчэ адным крокам у прыпыненні ядзерных выпрабаванняў стала Дамова пра ўсеагульную забарону ядзерных выпрабаваняў, якая была адкрыта для падпісання ў 1996 годзе. Краіны, якія ратыфікавалі Дамову ўзялі на сябе абавязак адмовіцца ад выпрабавання ядзернай зброі.

На сённяшні дзень Дамову падпісалі 182 дзяржавы, акрамя “маладых” ядзерных дзяржаў – КНДР, Пакістан і Індыя.

У маі 2010 года ўсе ўдзелінікі Дамовы абавязаліся узаемадзейнічаць з тым, каб забяспечыць існаванне бяспечнага свету, свабоднага ад ядзернай зброі.

З пачатку выпрабаванняў іх было праведзена каля 2000. Наступствам ад выпрабаванняў для жыцця людзей і навакольнага асяроддзя ўдзялялася мала ўвагі, бо ў першую чаргу ядзерная зброя лічылася паказальнікам навуковай і ваеннай сілы. Аднак з часам, набыты досвед і гісторыя прадэманстравалі чалавецтву памылковасць такога меркавання. Таму Міжнародны дзень деянняў супраць ядзерных выпрабаванняў закліканы звярнуць увагу грамадства і падкрэсліць неабходнасць аб’яднання намаганняў супраць ядзерных выпрабаванняў.

Падрыхтавала Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: