Подписаться! Лента новостей Техносфера Энергетика

Як зберагаюць энергію ў малых еўрапейскіх гарадах? (ФОТА)

Палі сонечных батарэй альбо маленькі вяртак ля хаты – такое беларусам не сніцца. А тым часам Польшча спрабуе новыя і старыя тэхналогіі.
0 комментариев ecoidea.by
Продолжение темы:

Экалагічнае сонца кожнаму

“Дом – як жанчына”, – так кажа мэр невялічкага польскага горада Рэёвец-Фабрычны Станіслаў Бодзі. Маяўляў, у дом можна ўкладваць шмат, каб ён быў мілым і прыгожым. У гэтым населеным пункце пяць тысяч чалавек зараз займаюцца мадэрнізацыяй жытла, а таксама актыўна карыстаюцца інвестыцыямі Еўразвязу і мараць выйграць грант на ўсталёўку сонечных батарэй у прыватных і грамадскіх будынках. Гэтыя батарэі нятанныя, і таму пакуль трапляюцца толькі ў свядомых і не самых бедных гараджанаў.

1

Батарэя, што на фота, здольная забяспечыць для гаспадароў поўны нагрэў вады ў сонечнае надвор’е і амаль поўны – у хмарнае. Калі ж праект падтрымаюць, то кожны грамадскі альбо прыватны будынак зможа выдаткаваць 500 еўра на ўсталёшку сонечных батарэй… і больш не набываць электраэнэргію ўвогуле. Еўразвяз змог бы фундавайць астатнія 85% выдаткаў.

Кацельня, на якой працуе адзін чалавек

У Польшчы шмат вугля, і таму 90% энэргіі здабываецца менавіта праз яго перапрацоўку. Тым не меньш, палякі імкнуцца пераходзіць на больш экалагічныя віды паліва, каб зрабіць сваю эканоміку больш эфектыўнай і меньш эмісійнай. Свядомыя стымулююць несвядомых датацыямі і грашовымі выгодамі.

2

3

4

5

6

На газу, напрыклад, пераходзяць кацельні: напрыклад, у Рэёвецы каля паловы дробных і самая вялікая ўжо перайшлі. Новая кацельня (тая, якая самая буйная) займае толькі 1/3 ад плошчы старой, на ёй працуе адзін чалавек. У вызваленых памяшканнях зараз ствараюць офісы для НДА, а таксама бібіліятэку і басейн – і тут нам можна павучыцца, як эфектыўна карыстаць свае рэсурсы. Пустое памяшканне плюс энэргія ад кацельні для басейна, якую не трэба транспартаваць. Побач для нагляднасці пачалі забудову жылымі хатамі і зрабілі дзіцячую пляцоўку.

А ў вас дома +14 ці +18?

Праз страх няма біягазу

Яшчэ адзін праект у Рэёўцы – перапрацоўка біягазы – не атрымала жыцця.

- Дэмакратыя – найгоршая сістэма… але лепшай яшчэ не прыдумалі, – кажа Станіслаў Бодзі. У горадзе не пабудавалі станцыю па перапрацоўцы біягазу са звалак, бо былі вялікія пратэсты грамадскасці: жыхары баяліся, што бліз іх хат будзе ўвесь час непрыемны пах.

7

На пытанне, ці рабіў бы горад гэта ж без фундацыі Еўразвязам, мэр адказаў “Так. Але значна павольней.” Бо пытанні экалогіі і энэргазахоўвання зараз актуальныя для свядомых палякаў, якія вярбуюць несвядомых праз выгоды нашкталт эканоміі ці новага басейна.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: