Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

“Агра-культурны фэст”: што занадта, то здарова

У самы разгар уборачнай кампаніі ў Галерэі “Ў” пройдзе другі “Агра-культурны фэст”.
0 комментариев
Продолжение темы:

Напярэдадні фэсту арганізатары расказалі greenbelarus.info пра ідэю і канцэпцыю мерапрыемства, а таксама, прыадкрылі цікавасці, якія чакаюць наведвальнікаў у гэтым годзе.

“Арга-культурны фэст” праходзіць ужо другі год запар дзякуючы вялікаму інтарэсу да гэтага мерапрыемства ў наведвальнікаў, а таксама ў сродкаў масавай інфармацыі. Па словах Ланы Семенас, арганізатара фэсту, эксперта па арганічнай сельскай гаспадарцы і перамакультуры, пазітыўныя водгукі з першага году натхнілі працягваць справу і ў гэтым. А Наталля Гарачая, арагнізатар ад Галерэі “Ў”, у сваю чаргу зазначыла, што фэст можа стаць харошай традыцыя супрацоўніцтва паміж Галерэяй і “Экадомам”, якія і былі галоўнымі ініцыятарамі аб’яднаць аргарную культуру і мастацтва.

- Ідэя фэсту ўзнікла спантанна. Людзі, якія працуюць у галерэі “Ў” цікавяцца экалогіяй, а людзі, якія працуюць для развіцця экалогіі і арганічнай сельскай гаспадаркі – цікавяцца мастацтвам. Я асабіста думаю, што мастацтва, гэта такі метад разумення свету і яно першым рэагуе на змяненне, на нейкія новыя ідэі. І мы палічылі, што арганічная сельская гаспадарка, гэта штосьці інавацыйнае, гаспадарка, якая адрозніваецца ад той, што існуе ў нашай краіне. Арганічная сельская гаспадаска прывязана да прыроды і да чалавека, да здароўя. Мы падумалі, што мусім аб’яднасць інавацыйнасць у сельскай гаспадарцы і мастацтва, – распавяла Лана Семенас. – Галоўная мэта – гэта прасоўванне арганічнай сельскай гаспадаркі, як метада, які захоўвае задароўе чалавека і прыроды. Гэта тычыцца ўсіх людзей. І мы выбралі мастацтва, як спосаб расказаць пра сельскую гаспадарку і экалогію, зрабіць больш зразумелым для людзей, якія цікавяцца здаровым ладам жыцця. Мы разлічваем, што сучаснае мастацтва прыцягне людзей і яны даведаюцца больш пра арганічную сельскую гаспадарку. А з іншага боку, мы такім чынам зацікавім людзей сучасным беларускім мастацтвам, пазнаёмім з мастакамі. Спадзяемся зрабіць даступным іншы, здаровы лад жыцця.

- Мастакі так ці інакш рэагуюць на розныя з’явы, розныя сацыяльныя праблемы і мы знайшлі сярод сваіх сяброў-мастакоў людзей неабыякавых да галоўнай тэматыкі гэтага мерапрыемства. Таму гэта супрацоўніцтва даволі плённае. У выставе прымуць удзел аж 11 сучасных беларускіх мастакоў, - дадала Наталля Гарачая.

Другі “Агра-культурны фэст” моцна не змяніўся па сваім змястоўным напаўненні, як і ў мінулым годзе будзе функцыянаваць выстава, будуць праводзіцца майстар-класы, прэзентацыі, дэгустацыі, а таксама кірмаш. Аднак з улікам набытага арганізатарамі досвіду з’явяцца некаторыя цікавыя рэчы для наведвальнікаў, які дазволяць чамусьці і навучыцца, і якасна адпачыць.

- Адрозненне сёлятняга мерапрыемства ад мінулагодняга ў тым, што мастакі зрабілі адмысловую выставу, якая прысвечаная арганічнай сельскай гаспадарцы і экалагічнаму ладу жыцця. Перад гэтым быў пленэр у адной з агра-турыстычных гаспадарак, якая якраз працуе па экалагічных метадах. Таксама ў гэтым годзе ў праграме ў нас больш розных імпрэзаў, у нас будзе дзіцячы куток, каб дарослыя наведвальнікі маглі пакінуць сваіх дзяцей. Дзеці будуць займацца разнастайнымі цікавымі рэчамі, таксама звязанымі з экалогіяй. А дарослыя змогуць пайсці на прэзентацыю ці набыць прадукты, напрыклад. Тым больш, мы вырашылі пасля кожнай прэзентацыі рабіць дэгустацыю, будзем прапаноўваць беларускія арганічныя прадукты розных фермераў. Будзе таксама бліц-маркет, які працягнецца ўсяго толькі тры гадзіны, але там будзе некалькі фермераў і можна набыць прадукты. Дарэчы, будуць прадстаўлены беларускія кавуны. Акрамя гэтага, можна набыць кошыкі, майстар будзе на месцы іх плесці ці, напрыклад, падушкі, набітыя грэчкай, бо яны вельмі карысныя для здароўя. Яшчэ існуе, але пакуль неканчатковая, дамоўленасць з барам галерэі “Ў, што ў іх меню з’явяцца адпаведныя стравы з арганічных прадуктаў, – расказала Лана Семенас.

- Гэта мерапрыемства будзе цікава і для дарослых і для дзяцей. На дзіцячай пляцоўцы будуць праводзіцца майстар-класы для дзетак, розныя гульні, маляванкі, ім будзе чым заняцца. Акрамя гэтага, запланаваныя два канцэрты, кожны дзень новы гурт. Таму лічу, што гэта будзе не толькі навучальнае, але і забаўляльнае мерапрыемства. – зазначыла Наталля Гарачая.

31 жніўня і 1 верасня арганізатары запрашаюць усіх жадаючых на “Агра-культурны фэст” у Галерэю “Ў”.

1

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: