Подписаться! Лента новостей Комментарий эксперта Ярослав Бекиш

Высылка Алены Танкачовай – гэта помста органаў за патрабаванне выконваць свае абавязкі

Каардынатар таварыства "Зялёная сетка" Я. Бекіш аб абсурднай сітуацыі, што склалася вакол праваабаронцы Алены Танкачовай
0 комментариев

Заўтра, 5 лістапада, у Адміністрацыі Першамайскага раёну горада Мінска адбудзецца разгляд справы па пытанні высылкі Алены Танкачовай, якую ў канцы кастрычніка пазбавілі віду на жыхарства праз абвінавачванне ў адміністрацыйным правапарушэнні, а менавіта, прывышэнні хуткаснага рэжыму.

Па словах Яраслава Бекіша, каардынатара таварыства "Зялёная сетка", гэту сітуацыю можна разглядаць, як перастрахоўку перад чарговымі выбарамі ў Беларусі, а таксама помсту чалавеку з боку супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, які пастаянна патрабуе ад іх прафесійнага, законнага і сумленнага выканання службовых абавязкаў.

"Алена Танкачова метадычна і паслядоўна прасоўвае ідэю пра неабходнасць удзелу зацікаўленай грамадскасці ў прыняцці значных рашэнняў, у тым ліку – ў вобласці навакольнага асяроддзя, - зазначае Яраслаў. - На экспертных сустрэчах, што арганізаваны як беларускім урадам, мясцовымі органамі, так і прадстаўнікамі ЕўраКамісіі, Сусветнага Банку і інш. Алена заўсёды прапаноўвае рэальныя механізмы таго, як гэты ўдзел павінна быць забяспечаны, каб гэта не паходзіла на фіктыўную наяўнасць грамадскіх арганізацый у спісах удзельнікаў, каб экспертныя напрацоўкі разглядаліся своечасова і з пэўнай увагай".

Нельга не ўзгадаць пра падтрымку, якую праваабаронца аказвае грамадскім актывістам, што патрапілі пад ўдар сілавых структур, атрымалі надуманыя абвінавачванні і арышты.

Акрамя гэтага Алена Танкачова падтрымлівае і "зялёны" беларускі рух. Як вопытны юрыст дапамагае экалагічным актывістам планаваць, рэалізоўваць і ацэньваць эфектыўнасць іх кампаній. Ці, напрыклад, само таварыства "Зялёная сетка" дзейнічае на аснове дагавору аб сумеснай дзейнасці, што распрацавалі юрысты арганізацыі Lawtrend.

"Асабіста і сіламі сваёй арганізацыі Алена Барысаўна ўжо шмат год аказвае дапамогу "Зялёнай сетцы" і цэламу шэрагу экалагічных арганізацый, - кажа Яраслаў. - Я лічу яе ўнёсак у акультураванне беларускага грамадства, у тым ліку і яго "зялёнага" сегменту, проста велізарным і бясцэнным. Асабіста я ганаруся тым, што з'яўляюся яе сябрам і лічу Алену годным чалавека".

Напярэдадні разгляду справы сябры, калегі і знаёмыя праваабаронцы выказваюць словы падтрымкі і шукаюць магчымасці паўплываць на сітуацыю, што склалася вакол Алены Танкачовай.

"Нават калі грамадзянка Расіі Алена Барысаўна Танкачова і парушыла некалькі паз хуткасны рэжым, пазбаўляць яе з гэтай нагоды магчымасці жыць у саюзнай Расіі дзяржаве з'яўляецца варварствам і абсалютна несувемернай мерай", - падкрэсліў Яраслаў Бекіш.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: