Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

У Мінску адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма Greenpeace "Чорны лёд"

Кіно прысвечана актывістам з 18 краін свету, што былі затрыманы за мірную акцыю дзеля выратавання Арктыкі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Кінагісторыя распавядае пра "Арктычную трыццатку" - дваццаць восем актывістаў арганізацыі Greenpeace і двух журналістаў, якіх год таму абвінавацілі ў пірацтве. Ім пагражада да 15 год турэмнага зняволення за мірную акцыю супраць здабычы нафты ў Арктыцы.

Арктыка з'яўляецца надзвычай важным элементам агульнай прыроднай сістэмы нашай планеты, распрацоўка радовішчаў нафты можа прывесці да глабальнай экалагічнай катастрофы. Але нафтаздабываючым кампаніям гэтага не зразумець...

На вачах усяго свету расійскія спецслужбы затрымалі экіпаж карабля "Arctic Sunrise", абвінаваціўшы актывістаў у пірацтве і хуліганстве ў самай жорсткай форме. За іх арыштам і зняволеннем назіралі мільёны людзей. І дзякуючы неабыякавасці большасці з іх, актывісты зараз знаходзяцца на волі.

Прэм'ера фільма адбудзецца ў Мінску 9 лістапада а 18.00 у кафэ "Beetlejuice" (вул. Калініна, 7). Уваход вольны.

Для ўдзелу ў кінапраглядзе неабходна загадзя зарэгістравацца: на электронную пошту ecoschoolactivist@gmail.com дашліце сваё імя і прозвішча з паметкай "Чорны лёд".

Беларускі Зялёны Партал па інфармацыі Клубу Школы Экалагічнага Актывіста

Ранее по теме:

Комментарии читателей: