Подписаться! Лента новостей Экожизнь

Хімія для смаку, здароўя і іміджу

Калі таблеткі лепш запіць вадой, чаго трэба баяцца ў духах і чым карысней праветрыванне за асвяжальнік паветра.
0 комментариев

Хімічныя рэчывы часам выкарыстоўваюцца пры вытворчасці вады і напояў, - кажа Міраслаў Шута, кансультант па пытаннях аховы здароўя, Center for Environment and Health, Чэхія. – Для вады гэта могуць быць дадаткі для дэзынфекцыі, якія служаць больш доўгаму захоўванню. У напоях - узмацняльнікі паху, кансерванты, фарбавальнікі”. Часам яны заўважныя візуальна.

Нельга не згадаць касметычную прамысловасць – сучасны чалавек карыстае ў 10 разоў больш касметыкі, чым 50 год таму.

Прычым яна не прасоўваецца толькі як тавар для дзяўчын і жанчын, - кажа Міраслаў. – Гэта тое, што нясе нам імідж маладосці, прыгажосці і ўпэўненасці ў сабе. І зараз усё больш касметыкі выпускаецца для мужчын”.

Парабены (E214, E216, E218) прымяняюцца ў касметыцы як кансервант – утрыманнем да 0,8%, а таксама ў фармакалогіі і ў якасці харчовых дадаткаў. Парабены сустракаюцца ў біяпсіі пухліны малочных залозаў, а ў Даніі выкарыстанне ў прадукцыі для дзяцей прапіл- і буцілпарабенаў забаронена.

Фталат – рэчыва, малекулы якога падобныя да жаночых гармонаў і здольныя шкодзіць рэпрадуктыўнай сістэме, выклікаць астму і алергіі. Як ні дзіўна, фталаты сустракаюцца ў духах, а таксама ў асвяжальніках паветра і лаках для пазногцяў; непрыемны пах пластыкавага вырабу/цацкі – таксама ад фталатаў.

Таксама ў пластыках выкарыстоўваюцца шкодныя бісфенол А, акрыламід, меламін і г.д., таму лепш пазбягаць старой пластыкавай тары і награвання пластыкаў у кантакце з ежай. Некаторыя пластыкі ўвогуле нельга карыстаць паўторна, а пра падрапаныя ці з невымыўным тлустым слоем на сценках кантэйнеры лепш забыцца.

На слыху апошнім часам пестыцыды (біяцыды па сутнасці тое ж самае). Іх не дадаюць пры вытворчасці, яны трапляюць у саму сыравіну для прадуктаў харчавання як рэшткавыя рэчывы. І эфект хімічнага кактэйлю (калі некалькіх бясшкодных хім.рэчываў разам небяспечныя) тут таксама працуе.

Таксама ў прадуктах харчавання могуць заставацца забруджвальнікі навакольнага асяродку – дыяксіны, цяжкія металы, рэтарданты. Забруджванне можа адбывацца падчас перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання, таму варта памятаць, што натуральныя матэрыялы – лепш.

Найбольш інфармацыі мы маем аб уздзеянні на арганізм фармпрэпаратаў і вырабаў медпрызначэння.

Яны выкарыстоўваюцца, каб палепшыць наша здароўе. Але часта пабочныя эфекты могуць пераважыць карысныя”, - акцэнтуе Міраслаў.

Лекі праходзяць жорсткую сістэму выпрабаванняў і рэгістрацыі, але ў святле розных скандалаў, якія перыядычна патрасаюць нашае грамадства, варта перасцерагацца. Лекі небяспечныя не толькі калі піць антыбіётыкі “пасля ўчарашняга”, але і са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Небяспечны “хімічны кактэйль” з некалькіх прэпаратаў – трэба кансультавацца з лекарам, варта прымаць іх па інструкцыі – раніцай ці вечарам, пасля прыёму ежы ці запіваць вадой.

Ганна Валынец

Фота аўтара, xn--80aqafcrtq.cc

Ранее по теме:

Комментарии читателей: