Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Грамадзкая кампанія “У абарону беларускіх балот” запрашае на кінапрагляд у нядзелю

Дакументальная стужка Ягны Кнітэль “Альманы” распавядае пра пра аднайменную беларускую вёску на балоце.
0 комментариев bezbolot.net

Польскі этнограф і вакалістка Ягна Кнітэль займаецца збіраннем этнаграфічных здабыткаў ужо 15 гадоў. Дзесяць з іх пані Ягна прысвяціла вывучэнню палескага рэгіёна – непаўторнага і адметнага, шчодрага на вусную народную творчасць.

Фантастычныя мясціны, – з захапленнем дзеліцца этнограф сваімі ўражаннямі ад Палесся. – Безумоўна, мы даўно закахаліся ў гэты край і не пакідаем яго: кожнай экспедыцыяй мы зноў вяртаемся сюды”.

За плячыма навукоўцы ўжо не адна прэзентацыя: гэта канцэрты аўтэнтычных польскіх, украінскіх і рускіх гуртоў, фотавыставы. “Архаічная Украіна – песні і людзі” – праект Ягны Кнітэль, у рамках якога яна зняла стужку “Такіх песень сабе шукаю”. Зараз увага даследчыцы пераключылася на беларускае Палессе. Якраз тут, у Столінскім раёне, на мяжы з Украінай, палякі запрыкмецілі невялікую вёсачку пад найменнем Альманы.

Як аказалася, ва Украіне ёсць “сястра” беларускай вёскі – Пераброды. На мапе вёскі–суседкі знаходзяцца па розныя бакі беларуска–ўкраінскай мяжы.

Даўно нагледзела гэтую мясціну, – кажа Ягна. – У Перабродах нам часта расказвалі, што на “тым” баку ў многіх жывуць сваякі. У савецкія часы жыхары хадзілі адзін да аднаго ў госці – якая мяжа? Таму ўдосталь наездзіўшыся па ўкранскай частцы палескага рэгіёна, я задалася пытаннем: а што адбываецца на беларускім баку?

У фільме палякі пастараліся адлюстраваць будзённае жыццё глухой столінскай вёскі. Побыт чаргуецца з фальклорным матэрыялам – легендамі пра русалак, лесавікоў. “Ішла Божая Маці па балоце, на плячах несла дзіцёнка свайго, – ахвотна дзеліцца мясцовымі паданнямі карэнная жыхарка Альманаў. – Захацела вады напіцца, нахілілася – ажно дзіця ў ваду ўпала ды ўтапілася. Пракляла Маці возера, і з таго часу ніхто сюды не сунецца”. Бабка апавядае досыць сур’ёзна і дазваляе сабе праналізаваць сказанае. “Хто ж ведае – ці тая Божая Маці яна была, ці звычайная. Хрыстос жа ў балоце не тапіўся”. Дарэчы, мясцовыя спраўна ходзяць у царкву Ўваскрашэння Хрыстова. Тут, у Альманах, добра ўжываюцца разам паганскія забабоны і хрысціянская вера.

Камера пераносіць гледачоў у хату альманічанкі, дзе ў грубцы прыспеў суп і перагарэла лямпачка–саракоўка. Сын – аматар прыкласціся да бутэлькі, на думку маці, “трапіў у рукі нячыстага”. Але бабка апранае гумовыя чобаты, бярэ заплечнік і вядро ды ідзе па журавіны.

Яе рукі спрытна напаўняюць вядро ягадамі.

Гэта Бог памагае, – тлумачыць бабка. – Перахрышчуся раз, другі, трэці, тады толькі пачынаю збіраць”.

У іншай хаце тры бабулі–сяброўкі ўзгадваюць песні–маладосці да спрабуюць пакрысе спяваць. Вядома, напачатку яны адмахваюцца – голас ужо не такі моцны. Затое распеўшыся, усе разам ўскокваюць з месцаў і пачынаюць танцаваць “Лявоніху”.

Падабенства Альманаў і Перабродаў можна адсачыць па песнях, – дзеліцца сваімі назіраннямі Ягна. – Рэпертуар аднолькавы, хаця і з моўнымі асаблівасцясмі”.

У планах Ягны Кнітэль – далейшае даследванне Берасцейшчыны. Беларускімі палешукамі польскія этнографы шчыльна заняліся з пазамінулага году – знаёмства пачалося з Кобрынскага і Пінскага раёнаў. Туды група пад кіраўніцтвам Ягны ездзіла не аднойчы.

Балоты ў ваколіцах, сапраўдная багна – гэта тое, што мы шукалі для здымкаў фільма. Хацелася ўбачыць і збор журавінаў, а ў Альманах гэта справа звычайная. Мы прыехалі сюды адразу, як толькі з’явтлася такая магчымасць”.

Кінапрагляд адбудзецца ў Мінску 26 кастрычніка а 17-й гадзіне ў кафэ “Beetlejuice” (вул. Калініна, 7), уваход вольны.

Кацярына Радзюк, для Bezbolot.net

Ранее по теме:

Комментарии читателей: