Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Персоны

Дырэктарам Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ прызначана Таццяна Смыкоўская

Яна працуе на гэтай пасадзе з пачатку верасня.
0 комментариев birdwatch.by
Продолжение темы:

Таццяна Смыкоўская была абрана на гэтую пасаду Саветам Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адзінагалосна. Такім жа чынам за яе прызначэнне прагаласаваў і Цэнтральны Савет АПБ.

Таццяна скончыла ў 2010 годзе факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "выкладчык біялогіі і хіміі", пасля гэтага працавала ў Гродна ў Інстытуце біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Яшчэ студэнткай яна пачала актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці АПБ як на Гарадзеншчыне, так і ў розных акцыях і летніках па ўсёй краіне. Актыўная бёдуотчарка і нязменны капітан жаночых (і не толькі) каманд на Адкрытых чэмпіянатах Беларусі па спартыўнай арніталогіі, Таццяна на працягу апошніх гадоў таксама была чальцом Рэвізійнай камісіі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ.

Нагадваем, што з чэрвеня 2014 г. АПБ у Гродна запрашае ў свой рэгіянальны офіс, які знаходзіцца па адрасу: вул.Леніна, 13, офіс 4. Мабільны тэлефон для кантактаў: +375 292 300736

Беларусский Зелёный Портал по материалам сайта "Птушкі штодня"

Источник фото birdwatch.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: