Подписаться! Лента новостей Экознание Технологии

Scanam: бяспека харчовых тавараў у вашым мабільным тэлефоне

Да 12 кастрычніка можна прагаласаваць за мабільны дадатак, што дазволіць правяраць прадукты ў крамах на іх бяспеку.
0 комментариев
Продолжение темы:

Што мы ведаем пра прадукты харчавання, што запаўняюць паліцы нашых крамаў? У лепшым выпадку мы не лянуемся паглядзець на тэрміны годнасці ці краіну вытворцу, склад жа чытаць бяромся зрэдку: ці занадта дробна напісаны, ці размешчаны ў нязручным месцы этыкеткі.

Таму выдатным і цікавым рашэннем у гэтай сітуацыі з'яўляецца start-up Scanam – мабільны дадатак бяспечнасці прадуктаў, за які зараз заклікаюць галасаваць яго ідэйныя вынаходнікі і стваральнікі на StartIdea.

"Ідэя з'явілася адначасова ў двух людзей, з розных краін", - распавядае Аляксей, адзін з тых, хто прыводзіць у жыццё start-up.

Прычым ні сам Аляксей, ні яго маскоўскі сябар не маюць ніякага дачынення да сферы прадуктовай прамысловасці ці хімічнай, ім падалося, што гэта можа быць цікавым, калі чалавек скануе штрых-код прадукта і атрымоўвае спіс хімічных элементаў, што ўваходзяць у яго склад.

Па задумцы на экран мабільнага тэлефона пасля сканавання штрых-коду выводзіцца спіс элементаў з апісаннем, ацэнкай і колеравай градацыяй. Першымі было вырашана размяшчаць самыя небяспечныя элементы з паступовым пераходам да самых няшкодных.

Не выпадкова для работы дадатку неабходна сканаваць менавіта штрых-код. Як зазначыў Аляксей, звычайна вытворцы і самі крамы могуць нейкім чынам "схаваць" склад прадуктовых тавараў, але штрых-код мае важнае значэнне, бо для крамы гэта грошы і таму ён размешчаны на бачным і выгодным месцы ўпакоўкі.

Праца над базай вядзецца ўжо амаль поўгады, за гэты час, па словах Аляксея, ужо занесена 70 тысяч тавараў, што складае па маскоўскаму рынку 70% і па беларускаму ўсяго 40%. І зараз вядзецца актыўны працэс запаўнення базы, працы з экспертамі.

Галасаваць за start-up Scanam можна да 12 кастрычніка на сайце StartIdea у межах SocialWeekend.

Аўтарызвацца для галасавання можна праз свае сацыяльныя сеткі (Facebook, Vkontakte і Twitter), адзначыўшы, што праект вам падабаецца. Але па ўмовах са сваёй старонкі ні ў якім разе нельга выдаляць пост пра праект, каб голас залічыўся.

Беларускі Зялёны Партал

Крыніца фота upandown.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: