Подписаться! Лента новостей Живая природа Мир животных и растений

У Гродне адбылася фотавыстава “Зязюля - Птушка 2014 году ў Беларусі”

Выстава была прысвечана 50-годдзю факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
0 комментариев
Продолжение темы:

Персанальная фотавыстава гарадзенскага фотаанімаліста Сяргея Чарапіцы адкрылася ў мінулы панядзелак і працавала ў холе факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ на першым паверсе цягам наступнага тыдня. Перад вачамі гледачоў паўстала фотагісторыя з 13 здымкаў, якія ілюструюць цыкл жыцця зязюльчаня ад моманту падкідвання яйка ў гняздо прыёмных бацькоў (у дадзеным выпадку - балотных чаротавак) да выляту птушаняці з гнязда. Пазнаёміцца з гэтымі таямнічымі момантамі птушынага жыцця, а таксама атрымаць інфармацыю аб фенамене гнездавога паразітызму ў птушак і канкрэтных адаптацыях зязюлі да падобнага незвычайнага спосабу размнажэння змаглі студэнты і выкладчыкі біяфаку, юрфаку, размешчанага ў суседнім корпусе, а таксама ўдзельнікі Х-й міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасныя праблемы экалогіі”, якая праходзіла 1-3 кастрычніка на біялагічным факультэце.

Фотавыстава была арганізавана Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і сайтам “Птушкі штодня”.

Пра нараджэнне гэтай фотагісторыі можна прачытаць тут.

Беларусский Зелёный Портал по материалам сайта “Птушкі штодня”

Источник фото birdwatch.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: