Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

У Мінску прэзентуюць шведскі вопыт абыходжання з адходамі

14 кастрычніка ўсіх жадаючых запрашаюць на займальныя лекцыі і майстар-класы, дзе спалучацца экалогія і творчасць.
0 комментариев
Продолжение темы:

У 2013 годзе Швецыя перапрацавала 99% усіх сваіх адходаў. Як у іх гэта атрымалася, а таксама якім можа быць крэатыўны ўклад кожнага ў дасягненне такой мэты вы даведаецеся на нефармальнай сустрэчы, прысвечанай экалогіі і творчасці 14 кастрычніка ў 19:00 у бізнес-клубе Imaguru на Фабрыцыўса 4.

У праграме: прэзентацыя шведскага вопыту абыходжання з смеццем з першых рук (ад удзельнікаў і ўдзельніц беларуска-шведскага праекта The Green Bag Project ), дыскусія, майстар-клас па стварэнні экалагічных сумак з тканіны з унікальным дызайнам і выкарыстаннем натуральных штампаў.

Удзел бясплатны. Мерапрыемства арганізуецца пры падтрымцы ГА "Экадом" і Global Playground Stockholm.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: