Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

Мінскія раварысты запрашаюць да ўдзелу ў акцыі "Зробім!"

Месячная ўборка падыходзіць да завяршэння. У апошнія выхадныя раварысты прапануюць прыбрацца па дарозе на Мінскае мора.
0 комментариев
Продолжение темы:

Нагадаем, што з 13 верасня па 12 кастрычніка ў Беларусі кожныя выхадныя праходзяць уборкі ў рамках акцыі "Зробім!".

На гэты раз, мінскія актывісты прапануюць правесці ўборку па дарозе ад Стэлы да Мінскага мора, перасоўваючыся пры гэтым на роварах.

Збор удзельнікаў адбудзецца: 11 кастрычніка а 12.00 ля Стэлы (скрыжаванне праспектаў Пераможцаў і Машэрава).

Усяго ў час акцыі плануецца праехаць і адпаведна прыбраць каля 30 км.

Дадатковая інфармацыя: john.roseman@ecotransport.by (Джон) ці +375 29 500 21 69, +375 44 73 73 495 (Кірыл).

Беларускі Зялёны Партал

Крыніца фота veloplaneta.com.ua

Ранее по теме:

Комментарии читателей: