Подписаться! Лента новостей Экожизнь

Калодзежная вада - не самая чыстая, а гандляры фільтрамі – не самыя чэсныя

Як спажываць якасную ваду, абараніць сябе ад нітратаў у вёсцы і махляроў у горадзе, расказвае эксперт Андрэй Пахоменка.
0 комментариев

Калодзеж пад дахам куратніка

66,3% калодзежаў з даследаваных праз сайт “Водны кантроль” непрыдатныя для карыстання. Туды занеслі дадзеныя жыхары, што адмысловай тэставай палоскай мералі ўзровень нітратаў у сваіх калодзежах. У 2255 з 1495 паказнік перавысіў дапушчальную норму (50 мг на літр і больш).

Нітраты цікавыя як індыкатары – яны самыя лёгка распушчальныя і кажуць аб тым, да якога гарызонту маглі дайсці і іншыя рэчывы”, - зазначае Андрэй, выкладчык МДЛУ ім. Куляшова з кафедры хіміі. За спінай ён мае вывучэнне водных экасістэм і вопыт аналізу вады для спажыўцоў у лабараторыі, а таксама падтрымлівае прафесійныя стасункі з Цэнтрам экалагічных рашэнняў.

Дзівіць сама праблема – навошта баяцца таго, што прынята любіць і хваліць? Але тлумачэнне там жа, адкуль расце павага: раней не толькі больш пілі з калодзежа, алеі заможныя людзі мелі калодзежы больш глыбокія, дзе вада чысцей.

Эксперт тлумачыць проста: самыя брудныя воды, якія не прайшлі праз пласт гліны ці суглінку, грунтовыя. І самая чыстая вада артэзіянская, што прайшла праз вапняк (але больш жорсткая, бо можа ўтрымліваць магній і кальцый). Калодзежы, дзе могуць апынуцца грунтовыя воды, звычайна глыбінёй да 10 метраў.

Для дарослага чалавека падвышаны ўзровень нітратаў павялічвае імавернасць хвароб, а ў маленькіх дзяцей могуць выклікаць метглабанемію і нават смерць. Выпадкі такога атручвання ў нас здараюцца, але звычайна ў час прымаюцца меры.

Каб вада ў калодзежы была чыстая, неабходна, каб ён быў як мага глыбей і вакол яго вытрымлівалася санітарная зона – 50 метраў у радыюсе альбо 30 метраў у кірунку, з якога цячэ вада.

Жывёлагадоўчая ферма і любы гарод могуць стаць крыніцай нітратаў, а сметнік зробіцца ёй абавязкова. Многія хімічныя злучэнні ўтвараюцца проста калі ляжыць і гніе скошаная трава ці куча ўгнаення.

Эксперт прыводзіць прыклад: жанчына паскардзілася, што вада брудная: “Чаму? Дождж не трапляе дакладна, калодзеж пад дахам”. Як – пад дахам, пытаюць яе? А апынулася, што пад страхой хлява, дзе шмат год трымалі кур. Выкапали яго там, “каб зямля не прападала”.

Усё тое, што шмат год накоплівалася ў зямлі куратніка, паціху ішло ўніз, - тлумачыць Андрэй. - І ў выніку мы атрымалі не ваду, а шчасце – яе можна ўносіць замест угнаення: там і нітраты, і прыродныя арганічныя рэчывы. І такія факты сустракаюцца, іх прывесці можна масу”.

Шоў і фільтры для вады

Другі аспект, звязаны з чысцінёй вады – гарадскі вадапровад. Каму не пашчасціла атрымоўваць артэзіянскую ваду, той не дзівіцца ўжо смаку і паху хлору.

Кіпяціць хлараваную ваду бяссэнсоўна ці нават горш – яна стварае злучэнні хлора і арганічных дадаткаў у вадзе, і такія злучэнні канцэрагенныя. Лепш яе адстойваць каля сутак. А ўвогуле ваду хларуюць раз на месяц (бо дорага) і можна яе назапасіць і не набіраць у дні апрацоўкі.

На фоне глабальнага карыстання фільтраў для вады жывяцца гандляры-махляры.

Тэлефануюць: “Мы прыйдзем праверыць якасць вады. Не-не, нічога прадаваць не будзем. Дык калі зручна?

Чалавек, якому паказалі вялікі ўзровень электраправоднасці, можа пажадаць фільтр. Але так толькі наганяюць страху: электраправоднасць не паказнік, яна найвышэйшая ў мінералцы і нізкая – у дыстыліраванай вадзе, якая не ўтрымлівае ў сабе карысных мінеральных рэчываў. А менавіта яны і робяць яе “смачнай” і карыснай. Чаму мераюць гэты паказнік?

Усё вельмі проста: вам страшна, калі я кажу вельмі шмат? Страшна. І іх задача зрабіць, каб вам было вельмі страшна”, - кажа Андрэй.

Другая прылада такіх гандляроў – электралізёр, “досыць просты, але з пэўнымі хітрыкамі. Мала хто памятае школьны курс хіміі: пры электролізе вады альбо вылучаецца газ, альбо выпадае асадак”. Электроды іх прыладаў не інэртныя, з жалеза і алюмінію. А рэшткі ў вадзе - жалеза, якое аддаў электралізёр вадзе.

Гэтыя фільтры – шоў, - падсумоўвае эксперт. - Калі вы жадаеце праверыць сваю ваду – не пашкадуйце грошай і аднясіце ў санстанцыю, фільтр каштуе нашмат даражэй”.

Ганна Валынец

Фота Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: